Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Арганізатараў мітынгу ў Дружным выклікалі ў міліцыю Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Арганізатараў мітынгу ў Дружным выклікалі ў міліцыю

24.03.2008 18:12 - Крыніца: Радыё Свабода

24.03.2008 12:26

Арганізатараў акцыі пратэсту ў пасёлку Дружны Пухавіцкага раёну вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу і шэсьця.


Адміністрацыйны пратакол быў складзены на аднаго з удзельнікаў мітынгу Сяргея Абразоўскага, які быў затрыманы падчас акцыі. Актывісты заяўляюць, што яны шматразова зьвярталіся да уладаў Пухавіцкага раёна з заявамі аб правядзеньні мітынгу, але станоўчага адказу не атрымалі ні разу.


Каля 500 жыхароў Дружнага, якія прыйшлі на мітынг, выказаліся супраць будаўніцтва прадпрыемства хімічнай вытворчасьці, якое плянуе будаваць расейская прыватная кампанія “Аўгуст-Бел”. Плянуецца, што на заводзе будзе вырабляцца 18 відаў пэстыцыдаў – хімічных сродкаў для сельгасвытворчасьці. Жыхары выказаліся за правядзеньне мясцовага рэфэрэндуму аб мэтазгоднасьці будаўніцтва прадпрыемства ў непасрэднай блізкасьці ад жылых дамоў, а таксама за правядзеньне незалежнай мэдычнай, экалягічнай і юрыдычнай экспэртызы. Для арганізацыі працы незалежных спэцыялістаў яны распачынаюць збор сродкаў.

Некалькі дзясяткаў удзельнікаў несанкцыянаванага мітынгу пранесьлі па вуліцах гораду шматмэтровы крыж і ўсталявалі яго на месцы магчымага будаўніцтва завода як знак свайго пратэсту. Актывісты грамадзкай ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва расейскага хімзаводу зьвярнуліся да мясцовых уладаў з новай заяўкай на правядзеньне чарговага мітынгу 29 сакавіка, але адказу яны не атрымалі. 

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



7 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .