Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Апазіцыя просіць Раду бяспекі ААН правесці расследаванне знікненняў палітыкаў і грамадскіх дзеячаў Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня
8910111213141516171819202122232425262728293031
PDF версiяУвайсці на сайт

альбо

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Наша Ніва.

  Дадаць каментар

Апазіцыя просіць Раду бяспекі ААН правесці расследаванне знікненняў палітыкаў і грамадскіх дзеячаў

07.08.2010 16:41 - Крыніца: Наша Ніва

Беларуская апазіцыя звярнулася ў Раду бяспекі ААН з просьбай правесці міжнароднае расследаванне спраў аб знікненні больш за 10 гадоў таму апазіцыйных палітыкаў Віктара Ганчара і Юрыя Захаранкі, а таксама бізнесмена Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага.

5 жніўня зварот накіраваны міністрам замежных спраў пастаянных членаў РБ ААН — Кітая, Расіі, Вялікабрытаніі, Францыі і ЗША.

«Праваабаронцы Беларусі, адвакаты сем’яў і родных зніклых выкарысталі ўсе ўнутраныя, а таксама рэгіянальныя і міжнародныя механізмы прававой абароны, але не дабіліся выніку, — гаворыцца ў дакуменце. — Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які застаецца ва ўладзе з таго часу, калі адбыліся знікненні, не стварыў умоў для правядзення дакладнага і непрадузятага расследавання гэтых спраў і блакіраваў спробы міжнароднай супольнасці даведацца праўду аб лёсе зніклых».

Прадстаўнікі апазіцыі заклікаюць стварыць камісію Рады бяспекі ААН па расследаванні знікненняў лідэраў апазіцыі і грамадскіх дзеячаў Беларусі ў 1999–2000 гадах. Пры гэтым яны ўказваюць на прэцэдэнт стварэння міжнароднай камісіі ААН па расследаванні забойства былога прэм’ер-міністра Лівана Рафіка Харыры і іншых палітычна матываваных забойстваў у Ліване.

Аўтары звароту заклікаюць міністраў замежных спраў вышэйназваных краін «разгледзець праблему зніклых лідэраў апазіцыі і грамадскіх дзеячаў Беларусі на ўзроўні Рады бяспекі ААН» і выкарыстаць свой уплыў «для таго, каб забяспечыць міжнароднае расследаванне лёсу загінулых».

Зварот падпісалі апазіцыйныя беларускія палітыкі Станіслаў Шушкевіч, Андрэй Саннікаў, Анатоль Лябедзька, Мечыслаў Грыб, Сяргей Калякін, Аляксей Янукевіч, Міхаіл Марыніч і іншыя.

Пра намер звярнуцца ў ААН прадстаўнікі апазіцыі паведамілі на прэс-канферэнцыі 16 ліпеня. «4 ліпеня на канале НТВ у праграме «Надзвычайнае здарэнне» быў паказаны дакументальны фільм «Хросны бацька», дзе былі факты і інфармацыя аб знікненнях. «Такім чынам, з’явіліся новыя факты, якія можна выкарыстаць падчас расследавання справы», — сказаў Саннікаў.

Падзяліцца навіной:          1 каментар       Крывіч напiсаў(ла) Жнiвень 7, 2010 у 15:40 Рада бяспекі ААН са жніўня - расея. Так і трэба пісаць, што апазыцыя хоча дапамагчы крамлю зрабіць луку менш капрызным.         Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з .

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Iмя *запомніць мяне адзін сем сямнаццаць дванаццаць пятнаццаць *Апошнія ў рубрыцы
Навіны днягалоўнаевідэа на сайцефотарэпартажыСамае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Жнiвень 2010г.
ПнАўСрЧцПтСбНд
Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .