Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Антон Астаповіч – супраць гатэлю на Замкавай у Менску Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Антон Астаповіч – супраць гатэлю на Замкавай у Менску

10.08.2010 17:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры выступіў з заявай адносна чарговых парушэньняў дзейнага заканадаўства аб ахове помнікаў на тэрыторыі гістарычнага цэнтру Менску.


У Антона Астаповіча гаворыцца аб плянаваным будаўніцтве на вуліцы Замкавай гатэлю. Там па замове камунальнага ўнiтарнага прадпрыемства (КУП) “Мінская спадчына” і згодна з праектам творчай майстэрні архітэктара Б.Косьціча Будтрэстам № 1 распачатыя працы па пабудове новага гатэльнага комплексу. Пад афіцыйным тытулам праекту будоўля падаецца, як “Узнаўленьне помнікаў гісторыі і культуры 19 ст. – будынкаў №№ 25, 27-а па вул. Замкавай пад гасьцінічны комплекс”.

На думку Антона Астаповіча, распрацаваны і ўзгоднены праект, які цяпер рэалізуецца, нічога агульнага з нормамі дзеючага заканадаўства ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны ня мае. Ён, паводле старшыні Таварыства аховы помнікаў, зьяўляецца новым будаўніцтвам на тэрыторыі комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасьці і груба парушае арт. 27, 28, 36 Закона “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь”, арт. 6, 20 “Закона аб архітэктурнай, горадабудаўнічай, будаўнічай дзейнасьці ў Рэспубліцы Беларусь”, а таксама будаўнічыя нормы Беларусі, якія рэглямэнтуюць правядзеньне прац на матэрыяльных нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасьцях Рэспублікі Беларусь.

У гэтай сувязі Антон Астаповіч просіць дзяржаўныя органы правесьці праверку дзейнасьць Міністэрства культуры, якое выдала адпаведныя дазволы.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .