Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Андрэй Бандарэнка за месяц не атрымаў пратаколу судовага працэс Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Андрэй Бандарэнка за месяц не атрымаў пратаколу судовага працэс

20.03.2010 15:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Алег Грузьдзіловіч

Чаму затрымліваецца разгляд касацыйнай скаргі на прысуд прадпрымальніка Андрэя Бандарэнкі? На працэсе над Мікалаем Аўтуховічам ды іншымі абвінавачанымі у падрыхтоўцы тэракту два дні запар дапытвалі Аляксандра Ларына, які нібыта выконваў замову на замах. Чаму гатовы пачаць галадоўку ў турме Арцём Дубскі?

Месяц таму адбыўся другі працэс над прадпрымальнікам Андрэем Бандарэнкам, але дагэтуль ён не атрымаў пратакол судовага паседжаньня. З-за гэтага адвакат асуджанага ня можа падаць канчатковую касацыйную скаргу і, адпаведна, касацыя адкладаецца. Андрэя Бандарэнку між тым працягваюць трымаць у менскім сьледчым ізалятары. Паводле Валера Бандарэнкі, бацькі вязьня, які нядаўна сустракаўся з сынам, умовы ўтрыманьня ў Бандарэнкі-малодшага палепшыліся ў параўнаньні з тым, што было да суду.

«Больш-меньш нармальна. Свой ложак ёсьць, і тое добра. Гэта ня тое, што было раней, калі на 56 чалавек было 22 ложкі. А тут лепш. Ён цяпер знаходзіцца з тымі, каго ужо судзілі, як яго».

Валер Бандарэнка кажа, што сын трымае ў турме пост, стаўленьне да Андрэя Бандарэнкі іншых вязьняў і адміністрацыі паважлівае.

Мікалай Аўтуховіч, Уладзімер Асіпенка, Міхаіл Казлоў.16 сакавіка ў Вярхоўным судзе аднавіўся працэс па гэтак званай «тэрарыстычнай» справе, у якой фігуруюць Мікалай Аўтуховіч, Уладзімер Асіпенка, Міхаіл Казлоў і Аляксандр Ларын.

Слуханьні ідуць кожны дзень, апошнія два дні дапытвалі Ларына. На прызнаньнях менавіта гэтага чалавека у падрыхтоўцы замахаў на высокапастаўленых чыноўнікаў у асноўным грунтуе сьледзтва абвінавачаньні Аўтуховіча і Асіпенкі. Між тым назіральнікі адзначаюць, што Ларын дае блытаныя паказаньні. На думку адвакатаў, калі б не наводныя пытаньні пракурора, супярэчнасьцяў у яго было б яшчэ больш. З 19 сакавіка дайшла чарга Аўтуховіча дапытваць Ларына. Вось што паведаміў праваабаронца Алег Воўчак:

«Аўтуховіч сказаў, што ён ня мог яму даваць вялікія грошы. А Ларын тады кажа: „Так, я ж наркаман“... У тым сэнсе, што наркаману нельга давяраць грошы... Ён выказаўся даволі незразумела, як часта выказваецца».

Пасьля некалькіх пытаньняў Аўтуховіча Ларын увогуле адмовіўся адказваць на пытаньні іншых абвінавачаных. Допыт Аляксандра Ларына адвакатамі працягнецца і ў панядзелак, 22 сакавіка.

Алена Дубская Вязень магілёўскай калёніі, актывіст «Маладога фронту» Арцём Дубскі, не выключае, што пачне галадоўку пратэсту супраць ціску ня яго з боку адміністрацыі калёніі.

Пра гэта паведаміла маці вязьня Алена Дубская, якая 19 сакавіка сустрэлася з Арцёмам ў калёніі. Жанчына распавяла пра пагаршэньне бытавыя ўмоваў для яе сына, а таксама пра тое, што не выпускаюць з калёніі ягоныя лісты, нават заказныя:

«Арцём кепска выглядае, скардзіцца на болі страўніка, а яго фактычна абмежавалі ў леках».

«Вельмі дрэнныя сталі да яго адносіны. Сядзець ад сёньня яму засталося 69 дзён, але ён не выключае, што частку іх зноў прывядзе ў «карцэры».

Што да іншых вязьняў калёніі, то шмат хто яго падтрымлівае, дзеляцца харчамі, кажа маці вязьня. Паводле Алены Дубскай, Арцём зноў сабраў подпісы за тое, каб вязьням дазволілі больш набываць тэлефонных картак.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .