Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Амбасадар ЗША ў АБСЭ: «Беларусь выбрала шлях канфрантацыі і ізаляцыі» Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Амбасадар ЗША ў АБСЭ: «Беларусь выбрала шлях канфрантацыі і ізаляцыі»

04.04.2008 23:08 - Крыніца: Хартыя'97

Амбасадар ЗША ў АБСЭ Джулі Фінлі азнаёміла прадстаўнікоў краінудзельніц гэтай арганізацыі з пазыцыяй ЗША адносна апошніх падзеяў у Беларусі.

У адмысловай заяве, пададзенай у Сталую Раду АБСЭ ў Вене прыгадваюцца нядаўнія падзеі ў Беларусі – брутальны разгон удзельнікаў мірнага шэсьця 25 сакавіка і масавую атаку на незалежных журналістаў 27 сакавіка, паевдамляе “Радыё Свабода”.

“Мы заклікаем беларускія ўлады, – гаворыцца ў заяве, – выконваць свае абавязаньні перад АБСЭ што да правоў чалавека і асноўных свабодаў і неадкладна вызваліць Аляксандра Казуліна, а таксама мірных дэманстрантаў і журналістаў, якія былі затрыманыя і зьняволеныя”.

У заяве місіі ЗША пры АБСЭ закранаецца і сытуацыі вакол амбасады ЗША ў Менску:

“Улады Беларусі, якія сьпярша настойвалі на выезьдзе амбасадара а пасьля на зьмяншэньні штату амбасады напалову, цяпер паведамілі, што колькасьць супрацоўнікаў амэрыканскага прадстаўніцтва мусіць быць яшчэ меншай. Мы ня бачым ніякіх разумных падставаў для такіх неабгрунтаваных патрабаваньняў. Больш таго, супрацоўнікі амбасады зазнаюць уціск, а нашы дыпляматы сталіся аб'ектам абразьлівых нападак у падкантрольных уладам сродках масавай інфармацыі безь ніякай на гэта фактычнай падставы”.

У заяве выказваецца шкадаваньне, што “Беларусь выбрала шлях канфрантацыі і ізаляцыі, а не захаваньня правоў чалавека і свабоды”.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Хартыя'97.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .