Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Аляксандар Мілінкевіч наведвае Магілёўшчыну Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Аляксандар Мілінкевіч наведвае Магілёўшчыну

21.03.2008 22:27 - Крыніца: Радыё Свабода

21.03.2008 18:29 Радыё Свабода (Магілёў)

Лідэр незарэгістраванага руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч сёньня сустрэўся з жыхарамі Бялыніччыны, Шклоўшчыны ды Горак.


У вёсцы Вялікая Машчаніца, што на Бялыніччыне, палітык наведаў мясцовую школу ды дзіцячы садок.

Адзін з арганізатараў візыту Мілінкевіча на Магілёўшчыну Рыгор Кастусёў паведаміў “Свабодзе”, што лідэр руху “За свабоду” перадаў школе беларускія моўныя кніжкі, а ў садок спартовы інвэнтар.

Паводле Рыгора Кастусёва, у Бялынічах у мясцовым доме быту Аляксандар Мілінкевіч пабачыўся з прадпрымальнікамі, зь якімі гаварыў больш за паўтары гадзіны.

На Шклоўшчыне Мілінкевіч наведаў недабудаваную дагэтуль фабрыку газэтнай паперы й пагаварыў жыхарамі пасёлка Маладзёжны.

У Горках, паводле Рыгора Кастусёва, Мілінкевіч пагаварыў зь мясцовымі прадпрымальнікамі. Прыкладна паўгадзіны таму пачалася яго сустрэча з горацкімі актывістамі партыйных і грамадзкіх арганізацыяў. На сустрэчы прысутнічаюць блізу пяцідзесяці чалавек.

Рыгор Кастусёў кажа, што ад дзесятай гадзіны раніцы, калі візыт Мілінкевіча на Магілёўшчыну пачаўся, перашкодаў з боку міліцыі пакуль не было.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .