Аляксандар Баразенка
20.11.2008 17:28
Аляксандар Баразенка пасьля сямі дзён галадоўкі пагадзіўся спыніць акцыю пратэсту.
Маці Аляксандра, , паведаміла “Свабодзе”, што яго наведаў адвакат :
“Учора да яго хадзіў адвакат Сапелка. Казаў нам, што размаўляў зь ім і ўгаварыў яго. Саша ўчора спыніў галадоўку. Адвакат сказаў, што пачуваецца ён добра”.
Нагадаем: ад 27 кастрычніка Аляксандра Баразенку, апошняга фігуранта “справы 14-ці”, трымаюць у сьледчым ізалятары. Калі судзілі трынаццаць актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху, якіх абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў падчас акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня, Аляксандар быў у Польшчы. Ён вучыцца ва Ўроцлаўскім унівэрсытэце па праграме Кастуся Каліноўскага. У хуткім часе хлопца будуць судзіць
У сьледчым ізалятары паведамілі, што на сёньняшні дзень няма ніводнага арыштаванага, які трымае галадоўку.
Навіна прадстаўленая
інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.