Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Алега Сургана перавялі ў «адно з самых суровых месцаў зняволення» Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Алега Сургана перавялі ў «адно з самых суровых месцаў зняволення»

02.03.2010 18:35 - Крыніца: Хартыя'97

Віцебскі актывіст апазіцыі 47-гадовы Алег Сурган пераведзены для адбыцця пакарання ў выпраўленчую калонію асобага рэжыму № 13 горада Глыбокае Віцебскай вобласці.

Паводле словаў сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Паўла Севярынца, пра перавод стала вядома сваякам Сургана 2 сакавіка, калі яны прынеслі яму перадачу ў следчы ізалятар № 2 Віцебска, дзе раней знаходзіўся апазіцыянер, перадае .

«Варта адзначыць, што Глыбоцкая калонія асобага рэжыму № 13 лічыцца адным з самых суровых месцаў зняволення ў Беларусі», - дадаў Севярынец.

Нагадаем, 19 лютага суд Кастрычніцкага раёна Віцебска прысудзіў Сургана да шасці месяцаў арышту нібыта за супраціў супрацоўнікам міліцыі і выплаце 2,5 млн. рублёў кампенсацыі маральнай шкоды міліцыянту Сяргею Дудкевічу.

Інцыдэнт, у сувязі з якім прайшло судовае разбіральніцтва, адбыўся 3 верасня 2009 года. Алега Сургана і яго малодшага брата Тараса затрымалі на прыпынку грамадскага транспарту ля Віцебскага медуніверсітэта, на будынку якога ў той момант нехта вывесіў бел-чырвона-белы сцяг.

У пратаколе, складзеным у Кастрычніцкім РУУС Віцебска, Сургана абвінавацілі ў вывешванні сцяга, аднак пазней гэты пратакол некуды знік, а замест яго з'явіўся іншы: нібыта Сурган знаходзіўся ў грамадскім месцы ў п'яным выглядзе, нецэнзурна лаяўся і пры затрыманні укусіў міліцыянта за палец.

Сам Сурган сцвярджае, што ў аддзяленні міліцыі да яго ўжываліся катаванні, што было зафіксавана медыцынскім аглядам.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Хартыя'97.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .