Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Алімпійскі камітэт адабраў у дзяцей спартзалю Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Алімпійскі камітэт адабраў у дзяцей спартзалю

11.04.2008 18:36 - Крыніца: Радыё Свабода

11.04.2008 17:09

Аддзяленьне акрабатыкі магілёўскай спартовай школы “Багіма” выселена са спартовай залі. Цяпер тут рыхтуецца да Алімпіяды ў Пэкіне батутыстка Натальля Пятрэня.

Навучэнцы школы, бацькі і трэнэры незадаволеныя. “Гэты канфлікт справакавалі чыноўнікі ад спорту”, — лічаць яны.

“Нам казалі: патрывайце да верасьня, скончыцца рамонт — і ўсіх туды пусьцяць. Але калі скончыўся рамонт, мы засталіся на вуліцы”, – расказвае трэнэрка акрабатаў Натальля Зубарава.

Суразмоўца даводзіць, што яны цяпер мусяць трэніравацца ў цеснай і непрыстасаванай спартовай залі сярэдняй школы № 6:

“Нам патрабуецца стандартны дыван адзінаццаць на адзінаццаць мэтраў, а тут мы трэніруемся на дыване памерам чатыры на шэсьць. Дзяцей дужа шмат. Нязручна працаваць, бо тут і малыя, і каманды трэніруюцца. Нашы вынікі нікога не задавальняюць. Усё адно мы дрэнна працуем, нам кажуць так”.

Пра непрыдатнасьць памяшканьня кажуць і дзеці, што займаюцца акрабатыкай.
Нельга адразу й лядовыя палацы будаваць і іншае падтрымліваць.

 
“Калі мы езьдзім у розныя гарады, мы бачым вялікія залі й губляемся. Дужа цяжка займацца, бо тут замала месца. Мы ніяк ня можам падзяліць з другой групай залю”.

Дырэктар спартовай школы “Багіма” Васіль Шарахоўскі паведаміў “Свабодзе”, што ў Магілёве няма ніводнай спэцыялізаванай гімнастычнай залі. Паводле ягоных словаў, у абласным цэнтры нельга правесьці афіцыйныя спаборніцтвы гімнастаў.

У Магілёўскім аблвыканкаме пацьвердзілі зьвесткі, што рамонт у залі, дзе раней займаліся акрабаты, скончаны. Але, як удакладняе прадстаўнік управы спорту й турызму аблвыканкаму Аляксандар Гагіеў, там цяпер трэніруецца толькі Натальля Пятрэня. “Такім было патрабаваньне Нацыянальнага алімпійскага камітэту”, — падкрэсьлівае суразмоўца.

“Усе ўмовы мы павінны былі стварыць для Пятрэні. Было пажаданьне і галоўнага трэнэра па скачках на батуце, і міністэрства спорту. Купілі новыя батуты. Там проста месца для акрабатаў не засталося”.

Паводле спадара Гагіева, рамантавалі спартовую залю за кошт абласнога бюджэту і за сродкі магілёўскай вучэльні алімпійскага рэзэрву.

А які лёс чакае акрабатаў? Працягвае Аляксандар Гагіеў:

“На наступны год заплянаванае будаўніцтва магілёўскім гарвыканкамам гімнастычнага модуля. Няма ў нас на сёньняшні дзень залі для гімнастаў нармальнай, для акрабатаў. Нельга адразу й лядовыя палацы будаваць і іншае падтрымліваць”.

Раней “Свабода” паведамляла, што на будаўніцтва ў Магілёве лядовага палаца пайшло гэтулькі дзяржаўных сродкаў, што давялося спыніць фінансаваньне рамонту і рэканструкцыі іншых спартыўных збудаваньняў як у абласным цэнтры, так і ў рэгіёне.
 

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

запчасти Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .