Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Актывісты "Гавары праўду" сустракаюцца з дэпутатамі Менскага гарсавету Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Актывісты "Гавары праўду" сустракаюцца з дэпутатамі Менскага гарсавету

24.08.2010 22:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Алег Грузьдзіловіч 24 жніўня, як і днём раней, актывісты кампаніі "Гавары праўду" сустракалі з дэпутатамі Менскага гарсавета і ў размовах спрабавалі высьветліць іх стаўленьне да перайменаваньня адной з вуліц Менска ў вуліцу імя Васіля Быкава, а таксама наданьня адной са станцый мэтро імені народнага пісьменьніка.

Лідэр кампаніі "Гавары праўду" паэт Уладзімер Някляеў зазначае, што ніхто з пяці дэпутатаў, зь якімі прайшлі гутаркі, не выказваўся супраць гэтай ініцыятывы.

"Адным з першых мы пабачыліся з Уладзімерам Пракапцовым. Гэта дэпутат гарсавета і дырэктар Мастацкага музэя, такім чынам, чалавек найбольш набліжаны да той сфэры, ў якой працаваў Васіль Быкаў, да мастацтва. Ён не стаў пярэчыць абсалютна, што адна з вуліц і адна са станцый мэтро павінны называцца імем Васіля Ўладзімеравіча Быкава. Сказаў, што ён ужо меў гаворку са старшынём гарвыканкаму і яны будуць у гэтым кірунку працаваць. І ніхто па-сутнасьці не быў супраць. Вось сёньня мы сустракаліся з дэпутатам Вадзімам Кудзіным, прадстаўніком маладога пакаленьня. Як я разумею, ён выйшаў з беларускага сёньняшняга камсамолу. У яго такі самы малады памочнік. Ён вельмі ўважліва нас слухаў і сказаў, што разумее праблему, што ён не за тое, каб кампанія "Гавары праўду" канфліктавала з Менскім гарадзкім выканкамам, а за тое, каб вырашыць гэтую праблему належным чынам. Я перапытаў, што "належным чынам – гэта наданьне імя Быкава вуліцы і станцыі мэтро"? Ён адказаў, што спачатку вывучыць праблему, але так, схіляецца да таго".

Кампанія "Гавары праўду" цягам некалькіх месяцаў сабрала болей за 105 тысяч подпісаў за перайменаваньне адной з цэнтральных вуліц Менска ў вуліцу Васіля Быкава і наданьне імені пісьменьніка станцыі мэтро. У ліпені подпісы былі перададзеныя ў Менгарвыканкам, дзе дагэтуль вывучаецца пытаньне, ініцыяванае кампаніяй "Гавары праўду". Актывісты кажуць, што размовамі з дэпутатамі вырашылі "дапамагчы працэсу".

"Мы пайшлі гэткім шляхам, які, відаць, не чакалі ад нас чыноўнікі. Яны меркавалі, што адмовяць нам на узроўні нейкага аддзелу ці камісіі і мы з гэтым пойдзем. Не. Мы зробім там сваё лобі. Нехта ж там мусіць адчуваць адказнасьць перад тымі людзьмі, якія іх абралі. 105 тысяч подпісаў – гэта ж вашы выбарцы, прыслухайцеся да іх", -- сказаў Уладзімер Някляеў.

Разам з ім з дэпутатамі сустракаліся актывісты Юрась Алейнік, Сяргей Вазьняк, Юлія Рымашэўская. Актывісты "Гавары праўду" разьлічваюць сустрэцца з усімі дэпутатамі гарадзкога савету, якіх болей за 50.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .