аўтар Любоў Лунёва
Лідэра руху “Маладая Беларусь” Артура Фінькевіча, ягоных паплечніц Насту Машчаву і Вераніку Лазоўскую выклікаюць у менскае гарадзкое ўпраўленьне міліцыі.
Артур Фінькевіч лічыць, што іх могуць выклікаць, каб даць тлумачэньні на заяву маці
Ільлі Шчарбінскага. 22-гадовы Ільля двойчы ўдзельнічаў у вулічных акцыях моладзевага руху.
Пасьля гэтага на вуліцы ў суправаджэньні супрацоўнікаў КДБ да Артура
Фінькевіча раптам падбегла жанчына і стала крычаць, што Артур уцягнуў у сваю арганізацыю яе сына. Артур Фінькевіч апавёў, што супрацоўнікі КДБ здымалі гэта на відэакамэру.
Лідэр “Маладой Беларусі” лічыць, што 3 сакавіка ад яго і дзяўчат запатрабуюць пісьмовых тлумачэньняў на заяву маці Ільлі.
Раней на кватэру бацькоў лідэра “Маладога фронту”
Зьмітра Дашкевіча ў суправаджэньні людзей у цывільным з камэрамі прыходзіла маці аднаго з сяброў арганізацыі. Гэтыя кадры былі выкарыстаныя ў фільме БТ ““Малады фронт”: кіднэпінг”.
Навіна прадстаўленая
інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.