Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Актывіст ТБМ прапанаваў дапамогу кіраўніку вобласьці Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Актывіст ТБМ прапанаваў дапамогу кіраўніку вобласьці

18.08.2010 18:48 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода Настаўнік вышэйшай катэгорыі, былы выкладчык унівэрсытэту імя Куляшова Міхась Булавацкі зьвярнуўся да старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Пятра Рудніка зь лістом, у якім заклікае яго не спыняць высілкаў па адраджэньні беларускай мовы ў рэгіёне.

Сябра Таварыства беларускай мовы засяроджвае ўвагу кіраўніка вобласьці на тым, што зь яго ініцыятывы 2010 год на Магілёўшчыне абвешчаны годам роднай мовы й варта не абмяжоўвацца толькі гэтым годам.

Гэтым лістом мне захацелася падтрымаць гэтага чалавека ...“Гэтым лістом мне захацелася падтрымаць гэтага чалавека, бо такія ініцыятывы ў нас пакуль ня надта вітаюцца. Нашы людзі пакуль не прызвычаіліся ўспрымаць словы “нацыянальны” лагодна. Яно мае пакуль савецкую нэгатыўную афарбоўку. Руднік жа прыняў рашэньне ў нацыянальным кірунку. Я думаю, што за гэта ён атрымаў ладную порцыю крытыкі. Па-другое, год роднай мовы абвешчаны, а што рабіць чыноўнікам у гэтым кірунку? Я ня ўпэўнены, што яны дакладна ведаюць гэта. Грамадзтва магло б ім дапамагчы”, — тлумачыць падставы звароту Міхась Булавацкі.

Актывіст заклікае Пятра Рудніка пасадзейнічаць у адкрыцьці ў Магілёве беларускамоўнай навучальнай установы.

“Адкрыцьця беларускамоўнай клясы дамагаецца група бацькоў. Ім неабходная дапамога й падтрымка. У 1994 годзе 6 працэнтаў магілёўскіх школьнікаў вучыліся па беларуску. Пасьля рэфэрэндуму 1995 году й цягам наступных трох год гэтыя шэсьць працэнтаў зьніклі. Дзе ж роўнасьць моў, пра якую казалі напярэдадні рэфэрэндуму?” — пытаецца Міхась Булавацкі.

Актывіст заклікае Рудніка спрыяць вырашэньню пытаньня аб ўсталяваньні ў абласным цэнтры помнікаў вядомым дзеячам беларускай культуры.

“Акрамя таго, аблвыканкам мусіць адсочваць, як выконваецца праграма па папулярызацыі беларускай мовы. Нехта павінен за гэтым сачыць і адзначаць тых, хто сапраўды папулярызуе мову”, — кажа Рудніку Булавацкі.

Вядома, што Магілёўскі аблвыканкам зьвяртаўся да адміністрацыі прэзыдэнта, каб 2010 год у Беларусі зрабілі годам роднай мовы. Ініцыятыву магілёўскіх чыноўнікаў не падтрымалі, але дазволілі распрацаваць праграму па яе папулярызацыі ў рэгіёне.

Адмысловая камісія, створаная загадам Пятра Рудніка, распрацавала “Комплекс першачарговых мер аблвыканкаму па папулярызацыі беларускай мовы на 2010-12 гады”. 31 сьнежня 2009 году Руднік яе зацьвердзіў. Пра тое, як яна ажыцьцяўляецца, у афіцыйных крыніцах зьвестак вобмаль. Сам Руднік за час існаваньня праграмы публічна гаварыў па-беларуску толькі раз — на дзень Канстытуцыі, калі ўручаў пашпарты моладзі.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .