Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Ахвяры анамальнай сьпёкі Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Ахвяры анамальнай сьпёкі

10.08.2010 17:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Галіна Абакунчык У Беларусі зафіксаванае падвышэньне сьмяротнасьці ў выніку анамальнай сьпёкі. Мэдыкі перадусім адзначаюць выпадкі сьмерці людзей сталага веку, а таксама павелічэньне колькасьці тапельцаў.

Яшчэ напачатку ліпеня падчас 35-градуснай сьпёкі ў маршрутнай таксоўцы ў Менску ад сардэчнай недастатковасьці памёр 60-гадовы грамадзянін Расеі. Сьмерць ад сардэчнага захворваньня, паводле папярэдняй інфармацыі, днямі напаткала кіроўцу аўтамабіля на вуліцы Максіма Багдановіча. Абвастрэньне захворваньняў, выкліканых сьпёкай, і сьмерць пасьля гэтага мэдыкі канстатавалі і ў іншых выпадках, кажа намесьнік галоўнага ўрача менскага шпіталя хуткай дапамогі Ігар Грыгор'еў:

"Я ведаю пра сьмяротнасьць сталых людзей дома — не вытрымліваюць такую сьпёку старыя людзі — гэта ёсьць. Што тычыцца лічбаў, каб паводле колькасьці пацыентаў, што да нас паступаюць, каб нейкі быў рост, то гэтага мы асабліва не заўважаем. Месцаў у нас дастаткова — каля сотні вольных месцаў".

Аднак абвастрэньне захворваньняў і наступную сьмяротнасьць наўпрост са сьпякотным надвор'ем афіцыйна мэдыкі ня зьвязваюць і такой статыстыкі не вядуць. Апэратыўныя брыгады хуткай дапамогі перадусім заклапочаныя вялікай колькасьцю тапельцаў, кажа загадчык аддзяленьня станцыі хуткай дапамогі Мікалай Стрэльскі:
У тыя дні, калі было вельмі сьпякотна, нас больш цікавіла, як своечасова выехаць і дапамагчы падчас тапленьня.
"Дзесьці адсоткаў на 2—3 усяго было зафіксавана павышэньне колькасьці зваротаў. Гэта магло быць з розных прычын, але наўпроставай сувязі са сьпёкай я ня бачу. Таксама канстатаваць, што сьмерць была вынікам сьпякотнага надвор'я, можа толькі судова-мэдычная экспэртыза, мы гэтага ня робім. У тыя дні, калі было вельмі сьпякотна, нас больш цікавіла, як своечасова выехаць і дапамагчы падчас тапленьня. У нас на ўчорашні дзень было 43 такія тапельцы".

Загадчыца гарадзкога аддзелу ЗАГС Ірына Кухарчык паведаміла, што колькасьць зарэгістраваных сьмерцяў у сёлетнім ліпені істотна не адрозьніваецца ад колькасьці памерлых у мінулыя гады — 1607 чалавек. Аднак колькасьць пахаваньняў на менскіх могілках у ліпені гэтага году адносна чэрвеня павялічылася на 107 выпадкаў — з 1076 да 1183, паведаміла загадчыца цэху рытуальных паслуг менскага "Спэцкамбінату" Алена Шымановіч:

"У нас было шмат, шмат пахаваньняў — нават паводле лічбаў відаць, што ў ліпені было больш, чым у чэрвені. Таксама шмат тапельцаў было. Але ўсяго ў нас усім хапіла — усіх хавалі і не было ніякіх праблем".

Як паведамілі ў Беларускім таварыстве выратаваньня на вадзе, толькі за мінулы тыдзень — з 2 да 9 жніўня — на рэках і вадаёмах краіны патанулі 54 чалавекі. Усяго ад пачатку ліпеня патанулі 437 чалавек. 82% тапельцаў былі ў стане алькагольнага ап'яненьня.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



5 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .