Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай "Адзін сьвет" – фокус на Іране Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

"Адзін сьвет" – фокус на Іране

11.03.2010 18:36 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

У Празе распачаўся фэстываль дакумэнтальных фільмаў, прысьвечаных правам чалавека, "Адзін сьвет". На фэстывалі пакажуць больш за сто фільмаў з трыццаці краінаў.


Сёлета значная частка фэстывальнай будзе прысьвечаная Ірану. Марэк Свобада, адзін з кіраўнікоў, арганізацыі "Чалавек у нядолі", якая ладзіць фэстываль, гэтак тлумачыць увагу да гэтай краіны:

"Арганізацыя "Чалавек у нядолі" брала ўдзел у шэрагу ініцыятываў, якія пачаліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Іране ў мінулым чэрвені. Таму ў гэтым сэнсе атрымаўся вельмі натуральны працяг таго, у чым мы ўжо бралі ўдзел".

Пасьля пераабраньня іранскага прэзыдэнта Махмуда Ахмадзінэжада ў чэрвені 2009 году тысячы людзей выйшлі на вуліцы пратэставаць, лічачы выбары сфальшаванымі. Гэта былі найбольшыя пратэсты ад часу ісламскай рэвалюцыі 1979 году.

Фэстываль распачаўся фільмам "Зялёныя дні" 21-гадовай іранскай рэжысэркі Ханы Махмалбаф, дзе паказаныя падзеі вакол леташніх выбараў. У фільме скарыстаныя здымкі з мабільных тэлефонаў, на якіх задакумэнтаваны гвалт падчас пратэстаў, у тым ліку сьмерць 26-гадовай Нэды Ага Солтан, застрэленай падчас дэманстрацыі пратэсту. Махмалбаф кажа што ў яе фільме адлюстраваны досьвед тысячаў іранцаў:

"Пасьля 12 чэрвеня жыцьцё шмат якіх іранцаў зьмянілася. Жыцьцё тых, хто прагаласаваў. Шмат хто быў зьняволены. Шмат каго катавалі. Некаторых гвалтавалі падчас затрыманьняў. Некаторых забілі, а шмат хто ня меў іншага выйсьця, акрамя эміграцыі, і да гэтых людзей належыць нашая сям'я. Да 12 чэрвеня сьвет ведаў Іран праз імя Ахмадзінэжада, і людзі думалі, што ягоныя словы адлюстроўваюць волю іранскага народу. Але сёньня я шчасьлівая з таго, што вобраз іранцаў ў сьвеце зьмяніўся".

Шмат якія іранскія фільмы на фэстывалі, у тым ліку "Зялёныя дні", здымаліся ў Іране без афіцыйнага дазволу, часта з рызыкай для дакумэнталістаў.

Агулам на сёлетні фэстываль прапанавалі больш за паўтары тысячы фільмаў, зь якіх арганізатары выбралі 101. Падчас фэстывалю адбудуцца дыскусіі з удзелам каля ста рэжысэраў і праваабаронцаў. Сёлета ўпершыню гледачы змогуць прагаласаваць за найбольш упадабаныя фільмы фэстывалю, і арганізатары маюць намер даць права на бясплатныя паказы найбольш папулярных фільмаў.

Да 28 сакавіка некаторы з фільмаў фэстывалю можна бясплатна у інтэрнэце.

У мінулыя гады ў фэстывалі "Адзін сьвет" бралі ўдзел і фільмы зь беларускай тэматыкай. Да прыкладу ў 2005 годзе ў праграме ўдзельнічаў фільм нямецкага рэжысэра Сэбаст’яна Гайнцэля”, прысьвечаны жыцьцю маладых людзей у Беларусі. А ў 2007 годзе фільм польскага рэжысэра Міраслава Дэмбіньскага спэцыяльны прыз за ўнёсак у справу абароны правоў чалавека.

 

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



5 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .