аўтар Даратэя Солтан
Сакратарка менскага абласнога суду паведаміла бацьку і сястры Івана Міхайлава, якія чакалі Івана каля турэмнай брамы, што адміністрацыя турмы адмовілася вызваліць хлопца паводле выпіскі з судовай пастановы.
Яна запатрабавалі, каб ім далі поўны тэкст судовай пастановы аб тым, што рашэньне менскага судовага суду аб зьняволеньні хлопца адмененае як незаконнае. Згодна зь ёй будзе прызначана новае паседжаньне. Івана павінны вызваліць з-пад варты, узяўшы зь яго падпіску пра нявыезд.
Міхайлава затрымалі ў Салігорску. Іван зьвяртаўся ў ваенкамат і прасіў даць яму магчымасьць прайсьці службу ў рэзэрве. Хлопец тлумачыў гэта тым, што ён вернік і наведвае мэсіянскую суполку ў Менску. Апроч таго, Іван дапамагае бацькам выхоўваць братоў і сясьцёр.
Тэрмін зьняволеньня Івана Міхайлава павінен быў скончыцца 15 сакавіка.
Гэтую ноч Івану Міхайлаву давядзецца правесьці на турэмных нарах.
Навіна прадстаўленая
інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.