Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Адміністрацыя прэзідэнта Польшчы: «Дэмакратызацыя Беларусі — гэта фікцыя» Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Адміністрацыя прэзідэнта Польшчы: «Дэмакратызацыя Беларусі — гэта фікцыя»

26.02.2010 13:35 - Крыніца: Хартыя'97

Лех Качыньскі працягвае прытрымлівацца прынцыповай пазіцыі ў дачыненні да сітуацыі ў Беларусі.

Ліст Аляксандра Лукашэнкі польскаму прэзідэнту Леху Качыньскаму пацвярджае, што «дэмакратызацыя Беларусі — гэта фікцыя», лічыць кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Польшчы Уладзіслаў Стасяк.

Нагадаем, 23 лютага амбасада Беларусі ў Варшаве абвесціла, што беларускі кіраўнік накіраваў ліст у адказ на зварот Качыньскага ад 16 лютага, дзе той выказаў «заклапочанасць і рашучы пратэст павелічэннем рэпрэсіяў супраць Саюза палякаў у Беларусі». Паводле інфармацыі беларускай дыпмісіі, Лукашэнка «адказаў на ўсе пытанні польскага прэзідэнта і выказаў надзею на збалансаваны і ўзаемапаважлівы дыялог Беларусі і Польшчы для далейшага развіцця сяброўскіх і добрасуседскіх стасункаў паміж краінамі».

Па словах Стасяка, сітуацыя вырашыцца, «толькі калі Беларусь захоча давесці Польшчы і ЕЗ, што можа ўступіць на шлях павагі грамадзянскіх правоў, у прыватнасці правоў нацыянальных меншасцяў».

У адміністрацыі польскага прэзідэнта не агалошваюць змест ліста Лукашэнкі. Як заявіў дзяржсакратар канцылярыі прэзідэнта Павал Выпых, зварот беларускага прэзідэнта ўтрымлівае «агульныя фармулёўкі і не абяцае пераменаў». «Здаецца, што прэзідэнт Беларусі лічыць, што ўсе дзеянні, зробленыя ў апошнія тыдні ў Беларусі, былі найбольш мэтазгоднымі і адпавядаюць стандартам дэмакратычнай дзяржавы», — заявіў Выпых.

Як ужо паведамлялася, прадстаўнік адміністрацыі зазначыў, што Качыньскі мае намер напісаць вярхоўным прадстаўнікам ЕЗ Херману ван Рампею і Кэтрын Эштан пра сітуацыю з польскай меншасцю ў Беларусі і працытаваць пасланне беларускага кіраўніка, нагадвае .

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Хартыя'97.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .