Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Адказ Орды. Спадзяванні Мілінкевіча Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня
25262728293031
PDF версiяУвайсці на сайт

альбо

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Наша Ніва.

  Дадаць каментар

Адказ Орды. Спадзяванні Мілінкевіча

24.08.2010 22:41 - Крыніца: Наша Ніва

Яшчэ ў пачатку жніўня лідэр Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч накіраваў ліст спікеру палаты прадстаўнікоў Уладзіміру Андрэйчанку. Палітык заклікаў прыняць папраўку ў выбарчы кодэкс, якая гарантуе прадстаўнікам кандыдатаў ўдзел у падліку галасоў.

Мілінкевіч нагадаў у сваім звароце, што ў краіне па‑ранейшаму існуе пагроза страты незалежнасці. Каб абараніць суверэнітэт і развіваць эканоміку, краіне неабходна сістэмнае рэфармаванне ў палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сферах. Галоўным партнёрам у пераўтварэннях, паводле лідэра Руху «За Свабоду», можа і гатовы стаць Еўрапейскі саюз.

Адказ не прымусіў сябе доўга чакаць. Прыкладна праз два тыдні на адрас Руху прыйшоў ліст ад намесніка пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве палаты прадстаўнікоў Міхаіл Орды (былы кіраўнік БРСМ).

У адказе на зварот Аляксандра Мілінкевіча заяўляецца, што «дэпутаты з’яўляюцца паслядоўнымі прыхільнікамі забеспячэння адкрытасці і галоснасці выбараў і гатовыя спрыяць удасканаленню выбарчага заканадаўства ў гэтым кірунку».

Тым не менш, дэпутаты пачалі крыху лукавіць, калі кажуць, што даволі «слаба ўяўляюць механізмы прававой рэалізацыі прапановы».

У сваю чаргу Мілінкевіч супольна з юрыстам Уладзімірам Лабковічам распрацаваў падрабязныя тлумачэнні статуса прадстаўніка кандыдата і канкрэтны пакрокавы спіс дзеянняў, якія на сваім узроўні здольныя ажыццявіць дэпутаты, каб заканадаўча замацаваць новую норму.

Прапановы Мілінкевіча зводзяцца да таго, што любы кандыдат зможа вылучаць свайго чалавека ў тэрытарыяльную выбарчую камісію, які будзе валодаць тымі ж правамі, што і астатнія, апроч галасавання. Таксама закладаецца права вылучаць па аднаму прадстаўніку ў кожную ўчастковую камісію без права адмовы.

Пасля рэгістрацыі кандыдата, гэты прадстаўнік становіцца паўнапраўным сябрам камісіі.

Кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь альбо кандыдат у дэпутаты таксама атрымлівае права вылучыць па адным прадстаўніку ў кожную ўчастковую выбарчую камісію. Органы, якія фармуюць участковыя выбарчыя камісіі, дэлегуюць такіх асоб у склад камісіі ў бясспрэчным парадку. Сябры камісіяў, якія вылучаныя кандыдатамі ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, кандыдатамі ў дэпутаты валодаюць усімі без выключэння правамі і нясуць абавязкі сябраў выбарчай камісіі.

Аляксандр Мілінкевіч упэўнены, што рэалізацыя гэтых нормаў не толькі паспрыяе празрыстасці і дэмакратычнасці выбараў.

У заключэнне Аляксандр Мілінкевіч падкрэсліў, што Палата прадстаўнікоў пры наяўнасці на тое палітычнай волі цалкам здольная прыняць змены ў Закон падчас аднадзённага пленарнага паседжання адразу ў двух чытаннях. Такія прэцэдэнты ужо ёсць.

Мілінкевіч спадзяецца, што ягоныя прапановы могуць быць зацверджаныя ўжо цягам бліжэйшай сесіі парламента, якая адбудзецца ў верасні.Падзяліцца навіной:          4 каментары       4е напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 16:52 Слишком комичная провокация... Хотя и не лишена смысла...
Проще поставить видеооператоров с наблюдателями... a. Siarhiej напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 17:22 Dziakujma Bogu, szto u nas u Bielarusi josc ludzi jakija dumajuc i choczac sztosci rabic...a nie tolki kryczaj i brac ludziej na "lozungi".
Adnosna tago, szto tolki Eurazviaz nam moza zabiaspieczyc niezaleznasc - i tak, i nie. Eurazviaz - drugi Saviecki Sajuz tolki na inszych pravach i nie zausiody lepszych... Альховік Мікалай напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 17:44 Ну дык іх і міліцыянты павыкідаюць з выбарчых участкаў за парушэньне правапарадку. мазырчук напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 19:54 Трэба "жастачайшая" умова: ня будзе прынятая папраўка у выбарчы кодэкс - ніякага ўдзелу ў выбарах, толькі байкот!         Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з .

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Iмя *запомніць мяне два адзінаццаць пятнаццаць пятнаццаць сямнаццаць *Апошнія ў рубрыцы
Навіны днягалоўнаевідэа на сайцефотарэпартажыСамае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Жнiвень 2010г.
ПнАўСрЧцПтСбНд
Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Заказать печать наклеек. Цветная печать наклеек. Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .