Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Адказ NATO на беларуска-расейскія вучэньні Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Адказ NATO на беларуска-расейскія вучэньні

09.03.2010 14:00 - Крыніца: Радыё Свабода

17-20 сакавіка ў паветранай прасторы краін Балтыі адбудуцца першыя сёлета вучэньні NATO Baltic Region Training Event. У іх будуць удзельнічаць ваенныя кантынгенты Латвіі, Літвы, Эстоніі, Польшчы, а таксама Францыі і ЗША. На думку шэрагу экспэртаў, краіны Балтыі сур'ёзна задумаліся аб сваёй бяспецы пасьля расейска-грузінскай вайны і расейска-беларускіх вучэнняў «Захад-2009».

Як паведамляе партал , у вучэньнях ад ВПС Францыі будуць задзейнічаныя зьнішчальнікі Mirage 2000C, ад Літвы – L-39 Albatros, ад Польшчы – F-16. ЗША дадуць самалёты-запраўшчыкі. А задачай радыёлякацыйных станцый, разьмешчаных на тэрыторыі Латвіі і Эстоніі, стане наземны кантроль за паветранай прасторай. Пляуецца таксама, што баявыя самалёты NATO зробяць пасадку ў грамадзянскім міжнародным аэрапорце Таліна для дазапраўкі і адпрацоўкі тэхнічнага абслугоўваньня.

Як адзначылі ў штабе аб'яднанага камандаваньня паветранымі сіламі NATO ў нямецкім Рамштайне, падчас вучэньняў асаблівую ўвагу плянуецца надаць «павышэньню ўзаемадзеяньня ВПС краін NATO і спэцыфіцы патруляваньня паветранай прасторы».

Гэтыя вучэньні стануць першым этапам з цэлай сэрыі падобных мерапрыемстваў на тэрыторыі дзяржаў Балтыі і шэрагу іншых краін NATO.
У чэрвені гэтага году на поўначы Эстоніі прыкладна ў 100 км ад расійскай мяжы пройдуць дзесяцідзённыя вучэньні, у якіх будуць прымаць удзел ВМС краін Балтыі і 500 марскіх пехацінцаў ЗША. Плянуецца адпрацаваць высадку дэсанту на ўзьбярэжжы, а таксама правесьці сухапутныя манэўры.

Увосень разгорнуцца самыя маштабныя манэўры з усіх заплянаваных. У іх будуць задзейнічаныя больш за дзьве тысячы салдат і афіцэраў Латвіі, Літвы, Эстоніі і ЗША.

Некаторыя назіральнікі выказваюць меркаваньне, што краіны рэгіёну сур'ёзна задумаліся аб сваёй бясьпецы пасьля расейка-грузінскай вайны ў жніўні 2008 года, а таксама шырокамаштабных расейска-беларускіх вучэньняў «Захад-2009».

У тых вучэньнях удзельнічала каля 12,5 тыс. вайскоўцаў: 6,5 тысячы – ад Беларусі і 6 тысяч – ад Расеі. З ваеннай тэхнікі было задзейнічана звыш 220 танкаў, каля 470 баявых бронемашын, 230 самаходных гармат, мінамётаў і рэактыўных сыстэм залпавага агню, 60 самалётаў і 40 верталётаў.

У прыватнасьці, у манэўрах ўдзельнічалі бамбавікі далёкага радыюсу дзеяньня і самалёты радыёлякацыйнага выяўленьня расейскіх ВПС, а таксама дзяжурныя сілы і сродкі СПА Аб'яднанага стратэгічнага камандаваньня паветрана-касмічнай абароны Расіі.

Вучэньні праходзілі 8–29 верасьня 2009 году пад агульным кіраўніцтвам міністра абароны Беларусі генэрал-палкоўніка Леаніда Мальцава і начальніка генэральнага штаба Ўзброеных сілаў Расеі генэрал-палкоўніка Мікалая Макарава. На заключным этапе вучэньняў за іх ходам назіралі галоўнакамандуючыя ўзброенымі сіламі дзьвюх краін – прэзыдэнты Аляксандр Лукашэнка і Дзьмітры Мядзьведзеў.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .