аўтар Радыё Свабода
Загінула больш за 300 чалавек. Пашкоджана каля 1,5 мільёнаў дамоў і кватэр, каля 500 тысяч зь іх – сталі не прыдатныя да жыцьця. Аб гэтым паведаміла прэзыдэнтка Чылі Мішэль Бачэлет.
Пашкоджана шмат мастоў і аўтамабільных дарог. Больш за ўсё пацярпела сталіца краіны Сант’яга і буйны горад Кансэпсьён, а таксама іншыя цэнтральныя раёны краіны. Поўны маштаб бедства пакуль не ўстаноўлены.
Прапановы аб аказаньні дапамогі ўжо паступілі ад ЗША і Эўразьвязу, аднак чылійская прэзыдэнтка заявіла, што краіна пакуль дае рады ўласнымі сіламі.
Землятрус магнітудай 8,8 бала адбыўся ў ноч на суботу. Яго эпіцэнтар знаходзіўся ў Ціхім акіяне, у 100 кілямэтрах ад узьбярэжжа Чылі. Затым адбыліся шматлікія дадатковыя штуршкі – магнітудай да шасьці з паловай балаў паводле шкалы Рыхтара.
Навіна прадстаўленая
інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.