Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Абвешчаны конкурс на напісаньне маршу для масавых дэмакратычных шэсьцяў Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Абвешчаны конкурс на напісаньне маршу для масавых дэмакратычных шэсьцяў

09.04.2008 14:04 - Крыніца: Наша Ніва

Намеснік старшыні Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Рынкевіч прапануе аб\’явіць конкурс на назву марша для масавых шэсцяў дэмакратычных сіл і на напісанне музыкі да яго.

Як паведаміў БелаПАН І.Рынкевіч, год таму, падчас сустрэчы з Аляксандра Казуліна ў віцебскай калоніі, яны абмяркоўвалі падрыхтоўку да «Чарнобыльскага шляху — 2007». «На гэтым спатканні ўзнікла ідэя аб стварэнні тэкста марша з адпаведнай музыкай для масавых шэсцяў дэмакратычных сіл. Дапамагчы ў гэтай творчай справе браўся Яўген Будзінас, але хутка пісьменнік памёр», — сказаў І.Рынкевіч.

«Зараз іншы, блізкі да сацыял‑дэмакратаў, якіх узначальвае А.Казулін, аўтар закончыў напісанне тэксту марша. Аўтар — вядомы ў краіне паэт, але ён працуе і не хоча непрыемнасцей у выпадку таго, калі гэты тэкст разыдзецца ў масах. Таму ён пажадаў захаваць канфідэнцыяльнасць. Тэкст ёсць, і сёння, 9 красавіка, я прэзентую яго калегам на пасяджэнні прэзідыума Палітрады АДС, а на наступны дзень — аргкамітэта па правядзенні ў гэтым годзе «Чарнобыльскага шляху», — сказаў І.Рынкевіч.

Каментуючы абвяшчэнне конкурсу, І.Рынкевіч падкрэсліў

«Верш, што зараз прапануецца, не прэтэндуе стаць новым гімнам краіны. Але ён прыкметна добра кладзецца на музыку сённяшняга афіцыйнага гімна, словы якога ні дзяржаўныя дзеячы, ні спартоўцы, ні іншыя беларускія грамадзяне так і не захацелі вывучыць. Рытм марша, каб крочыць дэмакратычным сілам на сваіх шэсцях, канешне, павінен стаць больш хуткім».

МАРШ

1.

Мы, беларусы, з імем‑літвою
Меч уздымалі на крыжакоў.
Неслі харугвы за мову і волю
З цёмных стагоддзяў да светлых вякоў.

Прыпеў:

Помнім гісторыі слаўныя даты.
Славім у Свеце Старым Еўразвяз.
Верым: сузор\’е ўзыдзе з‑за кратаў,
Зоркі Еўропы заззяюць для нас.

2.

Мы, беларусы, і землі‑суседкі
У Паспалітай Рэчы жылі.
Нашы палацы, дзяржавы той сведкі,
Пад паланез у нябёсы пайшлі.

Прыпеў.

3.

Мы, беларусы, днём сакавіцкім
Вольным назвалі родны наш край.
Божа Магутны, Ліцвінскі, Крывіцкі,
Продкаву веру і сілу нам дай!

Прыпеў.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Наша Ніва.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .