Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Абавязковае разьмеркаваньне: хочаш працаваць — шукай месца сам Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Абавязковае разьмеркаваньне: хочаш працаваць — шукай месца сам

10.08.2010 18:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода На пачатку жніўня маладыя спэцыялісты, выпускнікі ВНУ выходзяць на працу. Выпускнікі бюджэтных аддзяленьняў павінны адпрацаваць па разьмеркаваньні 2 гады: вярнуць доўг дзяржаве за бясплатную адукацыю. Ці гарантавана кожнаму выпускніку першае працоўнае месца?

Абавязковае разьмеркаваньне тычыцца перш за ўсё выпускнікоў пэдагагічных, сельскагаспадарчых і мэдычных навучальных устаноў.

У будучых пэдагогаў узьніклі праблемы яшчэ перад разьмеркаваньнем.

Cёлетняя выпускніца філялягічнага факультэту Белдзяржунівэрсытэту Ганна распавяла, куды разьмяркоўвалі яе аднакурсьнікаў:

"Фактычна нікуды. Маўляў, "месцаў няма, шукайце самі". То бок самі прыносілі запыты, кожны шукаў сам. У нас людзі ў газэты паўладкоўваліся, хтосьці перакладчыкам, хтосьці ўвогуле не па спэцыяльнасьці. Калі ты прыносіш паперу з просьбай цябе разьмеркаваць, то цябе разьмяркуюць".
Калі ты прыносіш паперу з просьбай цябе разьмеркаваць, то цябе разьмяркуюць, калі не -- я ня ведаю...
Карэспандэнтка: "То бок калі знайшоў любое месца, то на гэтае месца і накіроўвалі?"

"Так".

Карэспандэнтка: "А калі не знайшоў?"

"Калі не знайшоў, я ня ведаю... У нас усе пазнаходзілі. У нас было мала бюджэтнікаў. А калі не знаходзілі — у Менску ў дзіцячых садках заўжды недабор".

У сталічных школах вакансій амаль няма, пасьля чарговай рэформы зь пераходам на 11-годку настаўнікаў скарачаюць. Вакансіі зьяўляюцца зрэдку, калі, да прыкладу, сталы настаўнік ідзе на пэнсію. Сёлета ў сярэднюю школу № 19 гораду Менску прыйдуць працаваць 4 маладыя спэцыялісты: настаўнікі пачатковых клясаў, беларускай і ангельскай моваў. Дырэктар школы Георгі Ляховіч распавёў:

"Усе па разьмеркаваньні, мы на іх зрабілі заяўкі. Вакансіі двух выкладчыкаў ангельскай мовы зьявіліся толькі таму, што зараз клясы будуць дзяліцца на тры групы, а не на дзьве, як раней. Настаўніца пачатковых клясаў — гэта наша вучаніца, мы яе вырошчвалі, накіроўвалі вучыцца, а зараз яе настаўніца выходзіць на пэнсію, і дзяўчына ёй на зьмену прыходзіць. А беларуская мова — таксама звальняецца адна настаўніца, пераяжджае, і на яе месца я бяру сваю вучаніцу. Цудоўная была вучаніца, таму яе бярэм".

У сталіцы для выпускнікоў пэдагагічных ВНУ вакансіі ёсьць толькі ў дзіцячых садках. Туды выпускнікі ідуць неахвотна: заробкі мізэрныя.
Раней не хапала настаўнікаў замежнай мовы, пачатковых клясаў, а цяпер і іх дастаткова ў нас. Вакансій у нас няма
Нялёгка ўладкавацца і ў рэгіёнах. Нават у чарнобыльскай зоне няма дэфіцыту настаўнікаў. Распавядае начальнік упраўленьня адукацыі Хойніцкага райвыканкаму Гомельскай вобласьці Людміла Кулакоўская:

"Кожны год да нас прыяжджае больш за 40 маладых спэцыялістаў, і мы іх усіх уладкоўваем. Хтосьці па 3—4 гады адпрацоўвае, а потым знаходзіць іншую працу, хтосьці выходзіць замуж — мяняецца ж усё ў жыцьці. Таму мы кожны год аналізуем і замаўляем сабе маладых спэцыялістаў, езьдзім на разьмеркаваньне ў ВНУ — у Гомельскі і Мазырскі ўнівэрсытэты, Рагачоўскае і Лоеўскае пэдвучылішчы. У нас вакансій не бывае. Раней не хапала настаўнікаў замежнай мовы, пачатковых клясаў, а цяпер і іх дастаткова ў нас. Мы закрываем раён кожны год. Вакансій у нас няма".

Сёлета ў пэдагагічныя ВНУ конкурсу амаль не было. У Менскім дзяржаўным пэдагагічным унівэрсытэце імя Максіма Танка на фізычны і матэматычны факультэты — недабор, на бюджэт узялі ўсіх, хто падаў дакумэнты. На шмат якія спэцыяльнасьці можна было паступіць, набраўшы ўсяго па 100 балаў.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .