Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай АНТ паказаў праграму пра «жывы шчыт» Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

АНТ паказаў праграму пра «жывы шчыт»

22.03.2008 00:05 - Крыніца: Наша Ніва

У праграме расейскага Першага тэлеканалу, рэтрансьляванага ў Беларусі на канале АНТ, у праграме «Хай гавораць... з Андрэем Малахавым» адбылася гутарка ў студыі з нагоды «жывога шчыта», які супрацоўнікі ДАІ выставілі на трасе Менск—Мікашэвічы.

У маскоўскай студыі прысутнічалі ўдзельнікі «жывога шчыта» Юры і Марыя Пашкевічы, на чыю машыну прыйшоўся асноўны ўдар. Былі таксама запрошаныя адвакат Вера Страмкоўская і журналіст газэты «Комсомольская правда в Белоруссии» Глеб Лабадзенка.

Сюрпрызам аказалася запрашэньне ў студыю Рамана і Вольгі Менцюкоў — тых самых, што несьліся па дарозе ў злашчасным «Фальксвагене‑Гольфе». Праграма была запісаная на гэтым тыдні, у Расеі на Першым канале яна дэманстравалася ўчора.

Удзельнікі дыскусіі — экспэрты і гледачы ў студыі — назвалі выпадак на трасе Менск—Мікашэвічы дзікім, дзеяньні ДАІ — злачыннымі, а вядучы праграмы Андрэй Малахаў прапанаваў вярнуцца да тэмы крыху пазьней, каб паглядзець, ці пакараныя вінаватыя ў гэтай справе.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Наша Ніва.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



7 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .