Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай АДКБ падпісала дамову з ААН Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

АДКБ падпісала дамову з ААН

18.03.2010 17:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Сёньня ў Маскве Арганізацыя дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) падпісала пагадненьне з ААН аб супрацоўніцтве ў барацьбе з тэрарызмам і міжнароднай злачыннасьцю.



Подпісы пад дакумэнтам паставілі Мікалай Бардзюжа і Пан Гі Мун.

Поводле спадара Бардзюжы, гэты факт сьведчыць аб прызнаньні аўтарытэту і яе магчымасьцяў зрабіць свой унёсак у міжнародную бясьпеку.

Дамова дазволіць сілам АДКБ дзейнічаць па-за межамі краінаў-удзельніц у супольных міратворчых і анты-тэрарыстычных апэрацыях. Яна дазволіць таксама супрацоўнічаць у барацьбе з гандлем наркотыкамі ў Аўганістане.

Паводле аналітыка амэрыканскага фонду Роджэра Макдэрмата, значнасьць такога пагадненьня ў тым, што АДКБ, у якой дамінуе Масква, атрымала б фактычную легітымацыю з боку ААН і пацьвердзіла б свой статус гаранта бясьпекі ў Цэнтральнай Азіі, Армэніі і Беларусі.

Дамінаваньне Масквы ў АДКБ узмацнілася пасьля расейска-грузінскай вайны ў жніўні 2008 году. Расея прыклала намаганьні, каб узмацніць ваенны складнік арганізацыі. Нягледзячы на неахвоту Беларусі і Ўзбэкістану, была створаная новая вайсковая структура – Калектыўныя сілы апэратыўнага рэагаваньня.

У нейкім сэнсе гэта спроба Крамля падарваць супрацоўніцтва краінаў Цэнтральнай Азіі з НАТО. У арміях цэнтральнаазіяцкіх краінаў шмат якія з афіцэраў, што праходзілі стажыроўку ў краінах НАТО, па вяртаньні дадому ня могуць працягваць кар'еру, бо вышэйшае вайсковае кіраўніцтва ставіцца да іх з падазронасьцю, а часам навучаньне не адпавядае іх патрэбам.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



7 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .