Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Аўтуховіч ня можа вывучаць справу, бо пакутуе ад сьпякоты Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Аўтуховіч ня можа вывучаць справу, бо пакутуе ад сьпякоты

10.07.2010 12:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Алег Грузьдзіловіч Чаму Мікалай Аўтуховіч часова спыніў вывучэньне пратаколу судовага працэсу? Андрэй Бандарэнка спыніў галодоўку, якая доўжылася 22 дні. Уладзімер Асіпенка і Міхаіл Казлоў мусяць чакаць амністыі яшчэ некалькі месяцаў.

9 ліпеня ў камэру для Мікалая Аўтуховічу дазволілі перадаць вэнтылятар. «Там стаяла такая сьпякота, што немагчыма было працаваць», — паведаміў адвакат Павал Сапелка, які наведваў вязьня на «Валадарцы». Паводле адваката, самаадчуваньне ягонага падабароннага пагоршылася настолькі, што ён часова прыпыніў азнаямленьне з пратаколам судовага паседжаньня.

Cтаяла такая сьпякота, ад якой у яго балела галава і нават дваілася ў вачах.«Учора мусіў адмовіцца ад вывучэньня пратаколу, паколькі стаяла такая сьпякота, ад якой у яго балела галава і нават дваілася ў вачах».

Што да справаў адносна пратэзаваньня зубоў Аўтуховічу, яны ідуць наперад, але марудна, зазначыў адвакат Сапелка. Паводле яго, яшчэ працягваюцца перамовы з дантыстам, які пагадзіўся зрабіць апэрацыю, але засталося вырашыць шэраг тэхнічных праблем.

Мікалай Аўтуховіч у зьняволеньні страціў некалькі зубоў, яму патрэбнае пратэзаваньне, але ў менскім сьледчым ізалятары такую дапамогу яму аказаць адмаўляліся, спасылаючыся на адсутнасьць умоваў, і пры гэтым не прадстаўлялі іншых варыянтаў лячэньня. Аўтуховіч правёў пяцідзённую галадоўку, пагражаў сухой галадоўкай і ў выніку дамогся, што яму паабяцалі даць магчымасьць пралячыцца ў прыватнага дантыста.


У Бабруйскай калёніі 7 ліпеня спыніў галадоўку прадпрымальнік, сябра АГП Андрэй Бандарэнка, які пратэставаў супраць незаконнага, як ён лічыць, асуджэньня. Пра гэта паведаміў адвакат Зьміцер Лаеўскі, які наведаў вязьня напярэдадні.

«Я перадаў яму зварот сваякоў аб спыненьні галадоўкі, і ён зь імі пагадзіўся. Бо сапраўды пачуваў сябе ўжо дрэнна, і гэта было бачна па ім», — паведаміў адвакат.

Галадоўка Бандарэнкі доўжылася 22 дні, за гэты час вязень схуднеў болей як на 7 кіляграмаў. Андрэй Бандарэнка накіраваў наглядную скаргу на прысуд старшыні Менскага гарадзкога суду і спадзяецца, што гэта дапаможа перагледзець справу, якую ён лічыць палітычна матываванай.


Фігуранты справы Аўтуховіча Ўладзімер Асіпенка і Міхаіл Казлоў разьлічваюць на амністыю, якая дазволіць ім датэрмінова выйсьці на волю. Абедзьве палаты Нацыянальнага сходу ўхвалілі Закон аб амністыі да 65-годзьдзя Перамогі, але яго дагэтуль не надпісаў Аляксандр Лукашэнка. «Тата жыве толькі чаканьнем амністыі», — кажа пра Ўладзімера Асіпенку ягоная дачка Людміла.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .