Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай А. Вардамацкі: Арыентацыя беларусаў на Расею слабее, на Эўразьвяз – мацнее Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

А. Вардамацкі: Арыентацыя беларусаў на Расею слабее, на Эўразьвяз – мацнее

10.08.2010 19:43 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Гэта вынікае з ліпеньскага апытаньня лябараторыі Новак. Замеры зьменаў геапалітычнай арыентацыі беларусаў лябараторыя робіць амаль штомесяц.



Пра апошнія тэндэнцыі ў гэтым пытаньні распавёў у інтэрвію кіраўнік Новака прафэсар Андрэй Вардамацкі.

Вардамацкі: Ліпеньскі апытаньне пацьвердзіла ўпэўнены трэнд: у Беларусі адбылося вяртаньне грамадзкай сьвядомасьці да традыцыйнай бівэктарнасьці. Яна існавала да траўня 2004 году, тады арыентацыя на Расею і на Захад таксама была фактычна роўнай.

У траўні 2004 году, нагадаю, адбылося пашырэньне Эўразьвязу, і пачала ўзмацняцца арыентацыя беларусаў на Расею. Да студзеня 2010 г. гэты разрыў захоўваўся, а цяпер мы зафіксавалі няўхільнае паслабленьне арыентацыі на ўсходнюю суседку. Вось такая спэцыфіка ды ўнікальнасьць гістарычнага моманту: на фоне канфліктаў з суседзямі, нядаўняга газавага канфлікту з Расеяй арыентацыі беларусаў на ўсход і захад зноў зраўняліся.

Пытаньне, якое мы рэгулярна задаем рэспандэнтам, гучыць так: "На ваш погляд, у якім саюзе дзяржаў было б лепш жыць народу Беларусі – у Эўрапейскім зьвязе або ў саюзе з Расеяй?".

Дык вось, у ліпені 2010 г. 42,5% апытаных назвалі Расею, 38,4% – ЭЗ. Яшчэ месяц назад, у чэрвені, гэтыя лічбы былі – 43,1% (Расія), 32,5% (ЕЗ).

Кар.: А нявызначаныя? Адыход ад Расеі быў ня ў бок ЭЗ, але да нявызначаных.

Вардамацкі: Так, тут таксама цікава: да чэрвеня 2010 г. ішло павелічэньне колькасьці нявызначаных. Падзеньне арыентацыі на Расею не вяло да павялічэньня арыентацыі на Эўропу ў той жа ступені, адыход ад Расеі быў ня ў бок ЭЗ, але да нявызначаных. Але пасьля чэрвеня адбылося інтэнсіўнае фармаваньне грамадзкай думкі менавіта ў пытаньні геапалітычнага выбару і колькасьць нявызначаных паменшылася. Прычым тыя, хто сыходзіў ад Расеі, зьмянялі арыентацыю на праэўрапейскую.

Кар.: Ці можна казаць, што вырашальную ролю тут адыграў газавы канфлікт?

Вардамацкі: Гэта, безумоўна, важная падзея. З аднаго боку, яна вельмі шырока асьвятлялася ў СМІ, з другога – людзі бачылі сувязь паміж гэтым канфліктам і іх асабістым дабрабытам. Гэта не проста візыты важных чыноўнікаў, гэта падзея, якая мае непасрэднае дачыненьне да ўласнага кашальку.

Цікава, што аналягічная падзея – газавы канфлікт паміж Расеяй і Ўкраінай – не пацягнула за сабой сур'ёзных зрухаў у масавай сьвядомасьці ўкраінцаў. Прычына ж у тым, што ён не атрымаў такога інтэнсіўнага мэдыйнага асьвятленьня, як у Беларусі.

Кар.: Па сутнасьці, беларускія ўлады могуць праз дзяржаўныя СМІ эфэктыўна рабіць афіцыйны пункт гледжаньня грамадзкім Беларусы ў масе сваёй выбіраюць адзіную інтэрпрэтацыю падзей і афіцыйны погляд.меркаваньнем?

Вардамацкі: Можна з упэўненасьцю казаць аб залежнасьці масавай сьвядомасьці ад СМІ, а ў выпадку з Беларусьсю гэта перш за ўсё дзяржаўныя СМІ. Беларусы ў масе сваёй выбіраюць адзіную інтэрпрэтацыю падзей і афіцыйны погляд. 88,6% назвалі сваёй крыніцай інфармацыі па газавым канфлікце беларускія тэлеканалы, 16,0% – беларускае радыё, 15,2% – дзяржаўную прэсу, 11,1% – інтэрнэт, 7,8% – калег і знаёмых, 4,3% – недзяржаўныя СМІ, 1,9% – тэлеканал "Эўраньюс".

Між тым, як паказвае наша дасьледаваньне, хаця беларускае грамадзкае меркаваньне і можна весьці, але яно ў пэўнай ступені незалежнае. Так, нягледзячы на тое, што большасьць апытаных атрымлівалі інфармацыю ад дзяржаўных тэлеканалаў, 34,8% не згодныя з інтэрпрэтацыяй, што вінаватая толькі Расея.

Кар.: Тыя, хто не згодны з афіцыйным пунктам гледжаньня, шукаюць альтэрнатыўнага?

Вардамацкі: – Ужо ў пытаньні і ёсьць асноўная праблема інфармацыйнай патрэбы беларусаў: так, людзям патрэбная альтэрнатыўны пункт гледжаньня, іншая інтэрпрэтацыя падзей, але гэты пошук нельга назваць актыўным.

На прыкладзе газавага канфлікту мы бачым, што сайты і "Эўраньюс" назвала сваімі каналамі інфармацыі невялікая колькасьць апытаных.

Зрэшты, ня варта ацэньваць інфармацыйнай вагі мэдыйнага каналу па непасрэдных выніках апытаньняў. Так, прачытаўшы навіны ў інтэрнэце, мы дзелімся інфармацыяй, перадаём яе сябрам, сваякам, калегам – і такім чынам навіна можа быць рэтрансьляваная вельмі шырока. Адзін чалавек, атрымаўшы інфармацыю з нізкарэйтынгавай крыніцы, але распаўсюдзіўшы яе сярод дзесяткаў людзей, можа стаць крыніцай інфармацыйных хваляў, ад яго разыходзяцца інфармацыйныя колы.

Кар.: Ці бачная залежнасьць геапалітычнага выбару ад адукацыі? З ростам адукаванасьці мы назіраем рост значэньня агульнаграмадзянскіх і дэмакратычных каштоўнасьцяў.

Вардамацкі: Так, з ростам адукацыі адбываецца зьмена каштоўнастных арыентацый, што цягне за сабой узмацненьне арыентацыі на Захад.

І тут ёсьць два зруху. Па-першае, у грамадзянскім сэнсе: з ростам адукаванасьці мы назіраем рост значэньня агульнаграмадзянскіх і дэмакратычных каштоўнасьцяў. Другі зрух – прафэсійна-тэхнічны, узмацненьне арыентацыі чалавека на высокатэхналягічныя прадукты і тэхналёгіі, якія ў большай ступені знаходзяцца на Захадзе.

Але гэта сярэднестатыстычныя дадзеныя, больш падрабязны расклад могуць быць іншыя. Так, беларускі мэнталітэт характарызуецца і такімі супярэчнасьцямі, як спалучэньне нізкай грамадзянскай актыўнасьці і высокага прафэсійнага ўзроўню, прафэсійнай самарэалізацыі і адсутнасьці патрэбы ў актыўнай грамадзянскай пазыцыі.

Дарэчы, распаўсюджана меркаваньне, што Менск – адназначна праэўрапейскі горад. Але гэта ня так. У сталіцы дастаткова прадпрыемстваў, якія непасрэдна завязаныя на Расею, і вялікі працэнт менчукоў арыентаваны на ўсход. Ва ўсялякім выпадку, у ліпені 2009 года Менск быў адназначна прарасейскім.

Кар.: Ці можна прагназаваць, як будзе разьвівацца геапалітычны выбар беларусаў? Мы станем, калі Эўропа будзе купляць нашы "МАЗы".

Вардамацкі: Прагназаваць складана, бо вэктар грамадзкай думкі залежыць ад вельмі няпростага ўзаемадзеяньня шэрагу палітычных і эканамічных фактараў. Пры тым што ўжо даўно, як паказваюць сацапытаньні, юрыдычнае далучэньне да ўсходняй суседцы падтрымлівае вельмі невялікая доля беларусаў, нельга забываць аб моцнай мэнтальнай сувязі з Расеяй.

Пераарыентацыя ў бок аб'яднанай Эўропы магчымая, але пры адпаведнай мэдыйнай сытуацыі, а таксама ўзмацненьні эканамічнага ўзаемадзеяньня з ЭЗ.

Ёсьць красамоўная думка, выказаная ўдзельнікам аднаго з нашых дасьледаваньняў: эўрапейцамі мы станем, калі Эўропа будзе купляць нашы "МАЗы".

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Самая надежная мягкая кровля, материалы ондулин Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .