Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай 19 сакавіка — пяць гадоў малітваў за вяртаньне касьцёла Сьвятога Язэпа Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

19 сакавіка — пяць гадоў малітваў за вяртаньне касьцёла Сьвятога Язэпа

20.03.2010 00:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Галіна Абакунчык

19 сакавіка каталіцкі касьцёл адзначае сьвята Сьвятога Язэпа. З гэтай нагоды каталікі з розных парафій Менску маліліся каля будынку касьцёла імя Сьвятога Язэпа за вяртаньне сьвятыні вернікам.

Каля ўваходу ў касьцёл сабраліся каля двух дзясяткаў вернікаў розных узростаў, якія з запаленымі сьвечкамі, ружанцамі і сьпевамі маліліся да Сьвятога Язэпа і тлумачылі сэнс малітоўнай акцыі:

«Гэта зьбіраецца моладзь, людзі сталага веку — вернікі-каталікі, проста неабыякавыя людзі — каб памаліцца за вяртаньне касьцёла Сьвятога Язэпа і кляштара бэрнардынцаў. Мы не разумеем, як можна нішчыць гісторыю і спадчыну свайго народу. Нашаму народу ўжо і так шмат дасталася за камуністычнымі часамі, калі нішчыліся сьвятыні. Пакутуем ад гэтага і зараз. І працягваць тыя ж самыя памылкі — гэта проста глупства».

За вяртаньне касьцёла Сьвятога Язэпа і кляштара бэрнардынцаў менскія каталікі пачалі маліцца 5 год таму — 19 сакавіка 2005 году. Усе гэтыя гады яны штовечар прыходзяць да касьцёла, каб памаліцца на прыступках будынку. Напачатку акцыі да людзей прыходзілі чыноўнікі гарадзкой адміністрацыі з абяцанкамі вырашыць пытаньне. Аднак і па сёньня ніякіх зрухаў з боку ўлады не адбылося.


Тым ня менш вернікі здавацца не зьбіраюцца, кажа адна з арганізатарак малітваў Івона Мацукевіч:

Мы молімся і будзем маліцца ў спадзяваньні, што Бог дапаможа нашу сьвятыню вярнуць. «Мы молімся і будзем маліцца ў спадзяваньні, што Бог дапаможа нашу сьвятыню вярнуць. Сёньня — сьвет бязьвер’я, зла, алькагалізму — і нашая краіна не выключэньне. Таму молім аб адным: Божа, дапамажы нашаму народу ня згінуць».

Менгарвыканкам хоча пераўладкаваць кляштарныя будынкі ў гатэльна-забаўляльны комплекс. Вернікі сабралі больш за 30 тысяч подпісаў да кіраўніка краіны. Зьвярталіся яны таксама ў розныя іншыя інстанцыі, аднак станоўчага адказу так і не атрымалі.

У касьцёле па-ранейшаму месьціцца Беларускі дзяржаўны архіў-музэй літаратуры і мастацтва, а таксама архіў навукова-тэхнічнай дакумэнтацыі. Вайсковая камэндатура і пракуратура вызвалілі кляштарныя будынкі, але зараз тут распачаліся будаўнічыя працы.


Перапыніць іх ад Міністэрства культуры патрабуе старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч:

«З касьцёлам больш складаная сытуацыя, бо там знаходзяцца два архівы. Але ж калі браць кляштарныя будынкі, то яны павінныя быць перададзеныя каталіцкаму касьцёлу адназначна. І тут пытаньне ня толькі маральнае і маёмаснае. Бо пакуль гэтыя будынкі на балянсе „Менскай спадчыны“ — над імі пагроза, што гэтая гісторыка-культурная каштоўнасьць будзе зьнішчаная. Бо „Менская спадчына“ не ахоўвае спадчыну. Не клапоціцца пра яе, а мэтанакіравана яе зьнішчае».

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .