Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Навіны Беларусі - беларускія RSS навіны. Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Адміністрацыя турмы адмовілася выпусьціць Івана Міхайлава

09.03.2010 18:00 - Крыніца: www.svaboda.org

Сакратарка менскага абласнога суду паведаміла бацьку і сястры Івана Міхайлава, якія чакалі Івана каля турэмнай брамы, што адміністрацыя турмы адмовілася вызваліць хлопца паводле выпіскі з судовай пастановы.


Слуцкі суд пакараў двух вандалаў

09.03.2010 17:35 - Крыніца: www.svaboda.org

Суд Слуцкага раёну вынес рашэньне адносна двух мясцовых жыхароў, зьвінавачаных у вандалізьме. Напрыканцы мінулага году яны разрабавалі бронзавыя помнікі Георгію Жукаву і Сафіі Слуцкай.


У Вільні чакаюць адказу Лукашэнкі

09.03.2010 17:35 - Крыніца: www.svaboda.org

Аляксандар Лукашэнка пакуль не адказаў на запрашэньне сваёй літоўскай калегі Далі Грыбаўскайце наведаць 11 сакавіка ўрачыстасьці ў Вільні. Пра гэта сёньня паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас. Ён пацьвердзіў, што літоўскі бок перадаў такое запрашэньне, і ў Вільні чакаюць на яго адказу.


Праваабаронцы “Вясны”: 2009 — год неспраўджаных спадзяваньняў

09.03.2010 17:35 - Крыніца: www.svaboda.org

У 2009 годзе палітычных актывістаў радзей каралі арыштамі, затое часьцей зьбівалі і затрымлівалі. Праваабаронцы «Вясны» выдалі «Агляд-хроніку парушэньня правоў чалавека ў Беларусі».


Беларуская апазыцыя ў Варшаве

09.03.2010 16:35 - Крыніца: www.svaboda.org

Лідэры беларускай апазыцыі праводзяць сустрэчы ў сталіцы Польшчы. У складзе дэлегацыі старшыня АГП Анатоль Лябедзька, лідэр партыі “Справядлівы сьвет” Сяргей Калякін, лідэр руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, старшыня БСДГ Станіслаў Шушкевіч, палітык Алесь Міхалевіч.


Каля 3% ва ўчастковых камісіях – прадстаўнікі партый

09.03.2010 16:35 - Крыніца: www.svaboda.org

У склад участковых выбарчых камісій вылучана больш за 77 тысяч чалавек, зь якіх усяго каля дзьвюх тысяч — прадстаўнікі палітычных партый.


Ландсбергіс ня супраць прыезду Лукашэнкі ў Вільню

09.03.2010 16:35 - Крыніца: www.svaboda.org

Вядомы літоўскі палітык, дэпутат Эўрапарлямэнту Вітаўтас Ландсбергіс пазытыўна ацаніў запрашэньне Далі Грыбаўскайце, накіраванае А. Лукашэнку, наведаць сьвяткаваньне з нагоды 20-годзьдзя аднаўлення незалежнасці Літвы.


Посол Литвы: Лукашенко пока не ответил, приедет ли в Вильнюс

09.03.2010 16:35 - Крыніца: www.charter97.org

Белорусский правитель пока не дал официального ответа на приглашение президента Литвы Дали Грибаускайте.


Гуляка нават не ведае, што ўзначальвае камісію па Саюзу палякаў

09.03.2010 16:35 - Крыніца: www.charter97.org

Беларускі бок не проста не гатовы абмяркоўваць з Польшчай канфлікт вакол Саюза палякаў, але нават не ведае, хто мусіць весці перамовы.


Януковіч: Дзяржаўнай будзе толькі ўкраінская мова

09.03.2010 16:00 - Крыніца: www.svaboda.org

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч заявіў, што ўкраінская мова застанецца адзінай дзяржаўнай.


Казіно падвышанай рызыкі

09.03.2010 16:00 - Крыніца: www.svaboda.org

Сёньня Аляксандар Лукашэнка займаўся выпрацоўкай канцэпцыі гульнявога бізнэсу ў Беларусі. Пасьля фактычнай забароны ў Расеі і накладзенага ва Ўкраіне мараторыю на дзейнасьць казіно і заляў гульнявых аўтаматаў чакаўся масавы прыток замежнага капіталу ў гэтую сфэру, а таксама наплыў гульцоў. Аднак жорсткі дзяржаўны кантроль над гульнявой галіной не апраўдаў разьліку на лёгкія грошы. Расейцам ды ўкраінцам выгадней зьлятаць коштам установы ў Бэрлін ці ў Манака, чым у Менск.


Лукашэнка: дзяржава не будзе забараняць ігральны бізнес, але ўзмоцніць кантроль за ім

09.03.2010 15:35 - Крыніца: nn.by

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў краіне не варта забараняць ігральны бізнес, а ўзмацніць дзяржаўны кантроль за гэтай сферай дзейнасці.


Европейская народная партия предлагает не давать режиму Лукашенко кредитов

09.03.2010 15:35 - Крыніца: www.charter97.org

Депутаты Европарламента предлагают ввести ряд экономических ограничений в отношении Беларуси, если власти страны не будут соблюдать права человека.


Саньнікаў ідзе на прэзыдэнцкія выбары

09.03.2010 15:00 - Крыніца: www.svaboda.org

Каардынатар кампаніі “Эўрапейская Беларусь”, былы намесьнік міністра замежных спраў Андрэй Саньнікаў прыняў рашэньне балятавацца на будучых прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі.


Гульнявы бізнэс застанецца ў Беларусі

09.03.2010 15:00 - Крыніца: www.svaboda.org

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ня бачыць неабходнасьці ў забароне гульнявога бізнэсу.


Лукашэнка пакуль ня даў адказу літоўскаму прэзыдэнту

09.03.2010 15:00 - Крыніца: www.svaboda.org

Аляксандар Лукашэнка пакуль не адказаў на запрашэньне сваёй літоўскай калегі Далі Грыбаўскайце наведаць сьвяточныя ўрачыстасьці ў Вільні.


Кандыдат у дэпутаты абвесціў галадоўку ў менскай турме

09.03.2010 14:35 - Крыніца: www.charter97.org

Актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Андрусь Кашэўскі пратэстуе супраць свайго арышту.


Прынц Чарльз наведае Белавескую пушчу

09.03.2010 14:00 - Крыніца: www.svaboda.org

Яго каралеўская высокасьць Чарльз, прынц Уэльскі, разам з жонкай Камілай, герцагіняй Карнуольскай, маюць намер наведаць Белавескую пушчу — рэліктавы першабытны лес на мяжы Польшчы і Беларусі, паведамляе Agence France-Presse . Агенцтва цытуе адну з прадстаўніц кіраўніцтва сумежнага зь Беларусьсю Падляскага ваяводзтва Польшчы Ёлянту Гадэк. Паводле яе слоў, прынц Чарльз і яго жонка выказалі жаданьне ўбачыць “белавескіх зуброў у іх унікальным прыродным асяродзьдзі”. Яны даўно чулі пра гэты ...


Адказ NATO на беларуска-расейскія вучэньні

09.03.2010 14:00 - Крыніца: www.svaboda.org

17-20 сакавіка ў паветранай прасторы краін Балтыі адбудуцца першыя сёлета вучэньні NATO Baltic Region Training Event. У іх будуць удзельнічаць ваенныя кантынгенты Латвіі, Літвы, Эстоніі, Польшчы, а таксама Францыі і ЗША. На думку шэрагу экспэртаў, краіны Балтыі сур'ёзна задумаліся аб сваёй бяспецы пасьля расейска-грузінскай вайны і расейска-беларускіх вучэнняў «Захад-2009».


Актывіст аргкамітэту БХД Андрэй Кашэўскі абвесьціў галадоўку

09.03.2010 14:00 - Крыніца: www.svaboda.org

Андрэй Кашэўскі, які адбывае адміністрацыйны арышт у Менскім СІЗА, абвесьціў галадоўку, паведамляе прэсавая служба Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі.


Нямецкія і латвійскія вайскоўцы праляцяць над Беларусьсю і Расеяй

09.03.2010 14:00 - Крыніца: www.svaboda.org

З мэтай кантролю вайсковай дзейнасьці ў межах Дамовы па адкрытаму небу з 11 па 13 сакавіка плянуецца правядзеньне назіральнага палёту місіі Нямеччыны і Латвіі над тэрыторыяй Беларусі і Расеі.


Сейм Літвы запрасіў Шушкевіча на ўрачыстасьці

09.03.2010 14:00 - Крыніца: www.svaboda.org

Запрашэньне наведаць урачыстасьці ў Вільні 11 сакавіка з нагоды 20-годзьдзя аднаўленьня незалежнасьці Сейм Літвы накіраваў былому старшыні Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Станіславу Шушкевічу.


Вайсковы парад 9 траўня будзе доўжыцца 50 хвілін

09.03.2010 13:35 - Крыніца: www.svaboda.org

Разьліковы час вайсковага параду ў гонар 65-й гадавіны Перамогі –50 хвілін. Пра гэта паведаміў вайсковы камэндант Узброеных Сіл палкоўнік Анатоль Грыцаў.


Канцылярыя Грыбаўскайце пацьвердзіла запрашэньне Лукашэнкі

09.03.2010 13:35 - Крыніца: www.svaboda.org

Канцылярыя прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайце пацьвердзіла факт запрашэньня Аляксандра Лукашэнкі на ўрачыстасьці з нагоды 20-годзьдзя незалежнасьці Літоўскай Рэспублікі 11 сакавіка.


Харватыя адкрые ганаровы кансулят у Менску

09.03.2010 13:35 - Крыніца: www.svaboda.org

Пра гэта паведаміў амбасадар Харватыі ў Маскве Небойша Кахаравіч.


12 сакавіка 2010
« 2010 г.
« Сакавік
ПнАўСрЧцПтСбНд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    


Рознае:

Компания "Новое Время" предлагает деревянные двери: стеклянные финские двери, деревянные итальянские двери, замки.


Наша кнопка:



Сябры:

Малады Фронт - Нацыянальная ідэя, Хрысьціянскія прынцыпы

Рух «За Свабоду»


За свабоду!

 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. Каталог TUT.BY Rating All.BY . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .