03.08.2010 23:41 - Крыніца: naviny.by
Рада белорусской интеллигенции (РБИ) не отказывается от инициативы по определению единого кандидата в президенты от демократических сил.
03.08.2010 22:37 - Крыніца: nn.by
Балгарскія археолагі сцвярджаюць, што знайшлі рэшткі Яна Хрысціцеля - аднаго з найбольш шанаваных хрысціянскіх святых.
03.08.2010 22:35 - Крыніца: www.svaboda.org
Сёньня ў Нацыянальным музэі гісторыі і культуры адкрылася выстава «Памяць аб Грунвальдзкай перамозе». У Літве цягам 2010 году ажыцьцяўляецца дзяржаўная праграма ў справе сьвяткаваньня 600-годзьдзя Грунвальдзкай бітвы. Выстава «Памяць аб Грунвальдзкай перамозе» падрыхтаваная Мастацкім музэем Літвы сумесна з Міністэрствам замежных спраў Літвы і Варшаўскім нацыянальным музэем. У Менску яна ладзіцца амбасадай Літвы ў Беларусі. ...
03.08.2010 21:00 - Крыніца: www.svaboda.org
Сёньняшняе паседжаньне Рады беларускай інтэлігенцыі ў фармаце круглага стала з прэтэндэнтамі на пасаду прэзыдэнта краіны скончылася тым, што рада абмежавала сьпіс прэтэндэнтаў да пяці чалавек. Пра гэта «Свабодзе» толькі што паведаміў старшыня Рады Ўладзімер Колас . У пяцёрку, паводле альфабэту, ўвайшлі: Аляксандар Казулін, Сяргей Калякін, Уладзімер Някляеў, Яраслаў Раманчук і Андрэй Саньнікаў. Уладзімер Колас так пракамэнтаваў вынікі сёньняшняга ...
03.08.2010 19:43 - Крыніца: www.svaboda.org
Паседжаньне Рады беларускай інтэлігенцыі ў рамках круглага стала з кандыдатамі ў прэзыдэнты Беларусі ад дэмакратычнай супольнасьці, якое пачалося сёньня ўвечары, яшчэ працягваецца. Перад удзельнікамі паседжаньня ўжо выступілі лідэр грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Уладзімер Някляеў і старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька . Абодва яны станоўча ацанілі спробы Рады стаць пасярэднікам у справе вызначэньня адзінага кандыдата. ...
03.08.2010 19:35 - Крыніца: www.charter97.org
Под таким названием сегодня вышел репортаж на радиостанции «Голос России».
03.08.2010 18:42 - Крыніца: naviny.by
Геополитические обиды саднят в русской душе и резонируют порой в самых неожиданных обстоятельствах. Сейчас на этих чувствительных струнах решил сыграть не кто иной, как президент Медведев...
03.08.2010 18:35 - Крыніца: www.svaboda.org
Сёньня палітрада Аб’яднанай грамадзянскай партыі аб’явіла пра плян збору подпісаў у падтрымку партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука. Паводле яго, сябры АГП бяруць на сябе абавязак сабраць у кожнай вобласьці па 15 тысяч подпісаў, а ў Менску — 40 тысяч. «Гэта пасільная задача для нашых рэгіёнаў , — лічыць старшыня АГП Анатоль Лябедзька . — І зараз мы будзем практычна рухацца ў гэтым кірунку. ...
03.08.2010 18:35 - Крыніца: www.svaboda.org
Заяву прэзыдэнта Расеі Д. Мядзьведзева наконт таго, што прэзыдэнт Беларусі А.Лукашэнка абяцаў прызнаць незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі пракамэнтаваў у інтэрвію нашаму радыё рэдактар часопіса “Россия в глобальной политике» Фёдар Лук’янаў. Радыё Свабода : Што азначае гэтая апошняя заява Мядзьведзева? І ўзьнікае ўсё тое ж пытаньне – чаго гэтым дамагаюцца? Паколькі ў гульню ўступае прэзыдэнт, а ня нейкія журналісты, то гэта ў пэўным сэнсе спальваньне мастоў. Лук'янаў : Мне ...
03.08.2010 18:35 - Крыніца: www.svaboda.org
Сёньня ў Гомелі прадстаўнікі руху «За свабоду» распачалі акцыю «Народная праграма». Актывісты раздалі мінакам 1,5 тысячы канвэртаў з тэзісамі праграмы лідэра руху Аляксандра Мілінкевіча, які абвясьціў пра свой намер вылучацца на выбарах кандыдатам у прэзыдэнты. У канвэрты ўкладзеная таксама анкета з прапановай ацаніць тэзісы па пяцібальнай сыстэме і дадаць у перадвыбарчую праграму Мілінкевіча свае рэкамэндацыі. Такім ...
03.08.2010 18:35 - Крыніца: www.svaboda.org
Кроніка заявіў і дэклярацый. Абяцаньні: выкананыя і нявыкананыя. Заклікі і тлумачэньні. Летась, у матэрыяле “Як Беларусь не прызнавала незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі ” падавалася кроніка працэсу па ліпень 2009 году. Прапануем вам яе працяг. 2009 Студзень Лідэр Паўднёвай Асэтыі Эдуард Какойты ў інтэрвію “Комсомольской правде”: “Яны нам абяцалі, што абавязкова гэта зробяць (прызнаюць незалежнасьць. - РС). Лукашэнка кажа: я сваё слова стрымаю, абавязкова бліжэйшым часам ...
03.08.2010 18:35 - Крыніца: www.svaboda.org
Кіраўнік ураду Сяргей Сідорскі сёньня на паседжаньні прэзыдыюму Саўміну прапанаваў прымаць старую бытавую тэхніку айчыннай вытворчасьці ў залік пакупкі новай. Ён згадаў, што ў многіх стаяць дома старыя тэлевізары «Гарызонт», лядоўні «Атлант» ды іншая тэхніка: «Дык давайце арганізуем збор і ўтылізацыю гэтай тэхнікі і будзем плаціць за ўтылізацыю, каб чалавек пайшоў, напрыклад, на „Гарызонт“ і купіў новы тэлевізар, ...
03.08.2010 17:41 - Крыніца: naviny.by
Давление Москвы на Минск по вопросу признания Абхазии и Южной Осетии не приведет к результатам.
03.08.2010 17:00 - Крыніца: www.svaboda.org
З 1 жніўня 2010 году ўступіла ў сілу пастанова Дэпартамэнту ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства надзвычайных сытуацыяў, згодна зь якой на шмат якіх забруджаных тэрыторыях скасаваны кантрольна-прапускны рэжым. Рэабілітаваныя землі аддадзеныя ў асноўным у распараджэньне лясной гаспадаркі, і на іх будзе вырошчвацца лес. Ці сапраўды ачышчаецца забруджаная зона? Гэта ня першы дакумэнт такога кшталту, ...
03.08.2010 17:00 - Крыніца: www.svaboda.org
“Россельхознадзор” ад 3 жніўня 2010 адмяніў раней уведзеныя абмежаваньні на пастаўку ў Расею малочнай прадукцыі чатырох беларускіх прадпрыемстваў. Аб гэтым агенцтву "Інтэрфакс-Захад" паведамілі ў прэс-службе міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі. Абмежаваньні на пастаўкі зьнятыя з ААТ "Бабулін гладыш", ААТ "Асіповіцкі малочны камбінат", ААТ "Бярозаўскі сыраробны камбінат" і ААТ "Барысаўскі малочны камбінат". "Такім ...
03.08.2010 17:00 - Крыніца: www.svaboda.org
Калі на слупку тэрмомэтра за 30, на асобных прадпрыемствах Беларусі гарачыня на працоўных месцах сягае за 40 градусаў. Як у такіх умовах працуюць людзі? Акцыянэрнае прадпрыемства «Лёс» у пасёлку Барань Віцебскай вобласьці. Сёньня на самых «гарачых» участках заводу працаваць пачалі а 6-й раніцы, калі на вуліцы тэрмомэтар паказваў 22 градусы. Адпаведна было і ў цэхах. А ўжо ўдзень тэмпэратура ...
03.08.2010 17:00 - Крыніца: www.svaboda.org
У Беларусі надалей трывае анамальная сьпёка: паводле прагнозу сыноптыкаў, тэмпэратура паветра гэтымі днямі дасягне 39 градусаў. Як ратуюцца ад сьпёкі менчукі? Карэспандэнтка: "Як вы ратуецеся ад сьпёкі? Ці прыстасаванае вашае месца працы да такіх умоў?" Спадарыня: "На працы ў нас усё добра, ёсьць кандыцыянэры. А мне сьпёка падабаецца — гэта мой клімат". Спадар: "Вельмі цяжка, бо, як і ўсе, мы працуем без кандыцыянэраў і стараемся выжываць, як усе: больш п'ем ...
03.08.2010 17:00 - Крыніца: www.svaboda.org
У Гомелі звольненыя за недавер прадаўцы сэкцыі «Посуд» прадпрыемства «Аблгандальсаюз» падалі ў суд на дырэкцыю. У пазове яны просяць прызнаць звальненьне незаконным і аднавіць іх на працы з выплатай сярэдняга заробку за вымушаны прагул. Прадаўцоў звольнілі пасьля інвэнтарызацыі. Адміністрацыя цьвердзіць, што недалічылася тавараў на 160 мільёнаў рублёў. Гэта прыкладна траціна ўсіх таварных запасаў гандлёвай сэкцыі, ...
03.08.2010 17:00 - Крыніца: www.svaboda.org
Як заявіў напярэдадні паседжаньня грузінскага ўраду міністар рэінтэграцыі Цімур Якабашвілі, «пакуль Крэмль праводзіць палітыку прызнаньня грузінскіх сэпаратысцкіх рэгіёнаў, Расея будзе аказваць ціск на Беларусь». Такім чынам Якабашвілі пракамэнтаваў словы расейскага кіраўніка Дзьмітрыя Мядзьведзева адносна таго, што беларускі прэзыдэнт Аляксандр Лукашэнка ў прысутнасьці лідэраў краін СНД паабяцаў прызнаць незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. ...
03.08.2010 17:00 - Крыніца: www.svaboda.org
На сёньняшні вечар заплянавана пасяджэньне круглага стала для вызначэньня адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад дэмакратычных сілаў. На ім павінны назваць дату вызначэньня адзінага. У адваротным выпадку Рада беларускай інтэлігенцыі можа спыніць сваё пасярэдніцтва ў гэтым працэсе. Перад пасяджэньнем стала вядома, што ня ўсе кандыдаты ад суб'ектаў дэмсілаў возьмуць у ім удзел. Да прыкладу, кандыдат Алесь Міхалевіч наагул адмовіўся ад удзелу ў круглым стале. Алесь Міхалевіч "Я ...
03.08.2010 17:00 - Крыніца: www.svaboda.org
Перад прэзыдэнцкімі выбарамі Аб'яднаная грамадзянская партыя вырашыла ўзмацніць партыйную дысцыпліну. Такое рашэньне ўхваліла палітрада партыі на пасяджэньні 3 жніўня, – перадае БелаПАН. "АГП прыняла рашэньне аб вылучэньні ўласнага кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука . Цалкам відавочна, што нашы актывісты павінны працаваць менавіта на гэтага кандыдата", – сказаў лідэр АГП Анатоль Лябедзька . У сувязі з гэтым, лічаць сябры палітрады, актывісты партыі, якія прынялі ...
03.08.2010 16:42 - Крыніца: naviny.by
Лидер партии Анатолий Лебедько 3 августа на заседании политсовет ОГП заявил, что Объединенная гражданская партия (ОГП) намерена сформировать инициативную группу своего претендента на пост президента к началу сентября.
03.08.2010 16:40 - Крыніца: nn.by
Рада інтэлігенцыі нечым нагадвае сабой масонскую ложу. Усе пра яе чулі, але ніхто не ведае, хто ў яе ўваходзіць і дзе яна збіраецца.
03.08.2010 15:44 - Крыніца: www.svaboda.org
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў загадаў прыняць дапамогу замежных дзяржаў для тушэньня пажараў, ад якіх пакутуе цэнтральная частка краіны. На сустрэчы з кіраўніком МНС Расеі Сяргеем Шайгу Дзьмітрый Мядзьведзеў паведаміў, што яму тэлефанавалі калегі з-за мяжы і прапаноўвалі сваю дапамогу. Са свайго боку Шайгу паведаміў, што Ўкраіна прапанавала перадаць для тушэньня пажараў два самалёты АН-32, а Азэрбайджан – два верталёты, раней набытыя ў Расеі. "Прашу вашага дазволу ...
03.08.2010 15:44 - Крыніца: www.svaboda.org
У 15-тысячным Шклове будзе лядовы палац. Месца для аднаго з найменшых у краіне комплексаў (усяго на 280 месцаў) днямі пачалі рыхтаваць на беразе Дняпра побач з лыжаролернай трасай і пляцоўкай, на якой прызямляецца прэзыдэнцкі верталёт. Нават па беларускіх мерках Шклоў мае статус дробнага гораду, што, аднак, ад сярэдзіны 1990-х не перашкаджае яму далучацца да выгодаў цывілізацыі. У пазаштатным некалі гарадку цяпер да дзяржаўных сьвятаў узводзяцца аб'екты, якія, на задуму чыноўнікаў, ...
|