04.08.2010 14:35 - Крыніца: www.svaboda.org
У літоўскай кампаніі "Klaipedos nafta", якая займаецца пагрузкай нафты, паведамілі, што Клайпеда плянуе восеньню прыняць танкер з Вэнэсуэлы з 80 тысячамі тон нафты, прызначанай для Беларусі. Як падае літоўская дзелавая газэта "Verslo inios", усяго Беларусь разьлічвае завезьці праз Клайпеду каля 2 мільёнаў тон вэнэсуэльскай нафты, то бок прыкладна каля 160 тысяч тон у месяц. "Зь беларусамі мы пакуль вядзем перамовы і абмяркоўваем варыянт пробнай партыі", — ...
04.08.2010 14:35 - Крыніца: www.svaboda.org
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ад дзяржаўных органаў узмацніць кантроль над супрацьпажарнай бясьпекай у краіне і даручыў кіраўніку ўраду Сяргею Сідорскаму абмеркаваць з расейскім прэм'ер-міністрам Уладзімерам Пуціным магчымасьці дапамагчы Расеі ў тушэньні пажараў, паведамілі ў прэс-службе прэзыдэнта Беларусі. Кіраўнік краіны запатрабаваў ад ураду, губэрнатараў, МНС, МУС і іншых дзяржорганаў узмацніць кантроль над супрацьпажарнай бясьпекай у краіне, мабілізаваць для ...
04.08.2010 14:35 - Крыніца: www.svaboda.org
Суд Івацэвіцкага раёну аштрафаваў на 700 000 рублёў маладога жыхара гораду "за парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавага мерапрыемства або пікетаваньня". Такім мерапрыемствам, на думку міліцыянэраў, стала адзначэньне дня народзінаў юнака. Віталь, жыхар гораду Івацэвічы, ня першы год адзначае свой дзень народзінаў на прыродзе ў вялікай кампаніі. На бераг Шчары сёлета праз інтэрнэт, праз знаёмых запрашаліся ўсе ахвотныя адпачыць і адзначыць дзень народзінаў сябра. ...
04.08.2010 14:35 - Крыніца: www.svaboda.org
"Foreign Policy" лічыць, што ў Лукашэнкі няма рэальна ўплывовых сяброў, “Голас Расіі” сьцьвярджае, што ”Лукашэнка баіцца думаць”, а “Камэрсант” знайшоў дыпляматычнага сьведку, які пацьвердзіў, што Лукашэнка публічна пакляўся вырашыць пытаньне аб прызнаньні Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі. Міжнародная прэса працягвае аналізаваць ахалоджваньне адносінаў паміж Менскам і Масквой, даючы свае вэрсіі прычынаў іх узаемнай незадаволенасьці. “У Аляксандра Лукашэнкі няма сяброў (зь ліку тых, хто ...
04.08.2010 14:35 - Крыніца: www.svaboda.org
Рыгор Кастусёў - кандыдат ў прэзыдэнты ад Партыі БНФ. У адмысловым звароце адзначаецца, што "падзеі найбліжэйшага часу могуць стаць ключавымі для лёсу нашай Бацькаўшчыны. Аўтарытарны рэжым Аляксандра Лукашэнкі , які пануе над краінай ужо 16 гадоў, падвёў краіну да краю сур'ёзных эканамічных і палітычных праблемаў, якія пагражаюць крахам ягонай сыстэме кіраваньня. Аднак, было б наіўна сьцьвярджаць, што рэжым ня мае магчымасьцяў утрымацца ва ўладзе. Ягоны шанец захаваньня адзінаасобнай ...
04.08.2010 14:35 - Крыніца: www.svaboda.org
Афіцыйны Менск мяркуе, што пакет пагадненьняў паміж Беларусьсю і Расеяй па будаўніцтве беларускай АЭС будзе падпісаны не пазьней за канец верасьня гэтага году. Пра гэта заявіў журналістам першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімер Сямашка , перадае Інтэрфакс . Мы не плянуем стварэньня СП, але ў гэтым ёсьць свае плюсы і мінусы Ён адзначыў, што ўсе дакумэнты падрыхтаваныя, але ёсьць шэраг момантаў, якія "патрабуюць дадатковага ўзгадненьня". "Расея пакуль не ідзе на ...
04.08.2010 14:35 - Крыніца: www.svaboda.org
Міністэрства фінансаў ЗША апублікавала сьпіс 21 кампаніі з 6 краінаў, якія належаць ці кантралююцца Тэгеранам. Амэрыканскім грамадзянам і кампаніям забараняецца весьці бізнэс з гэтымі кампаніямі. У сьпісе – два банкі, якія месьцяцца ў Беларусі.
04.08.2010 13:40 - Крыніца: nn.by
Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні рады 3 жніўня.
04.08.2010 13:35 - Крыніца: www.charter97.org
Международное управление Аппарата партии «Справедливая Россия» подготовило материал о ситуации в Беларуси.
04.08.2010 13:00 - Крыніца: www.svaboda.org
Прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі агучыў прапановы беларускага боку дапамагчы ў тушэньні лясных пажараў у Расеі, а таксама ў аднаўленьні страчанага ў агні жыльля. Гэтыя прапановы Сідорскі зрабіў у тэлефоннай размове з кіраўніком расейскага ўраду Ўладзімерам Пуціным, перадае Інтэрфакс . Размова адбылася з ініцыятывы беларускага боку. Уладзімер Пуцін падзякаваў за гэтую прапанову. Кіраўнікі ўрадаў дамовіліся ўзгадніць дэталі па лініі канкрэтных ведамстваў.
04.08.2010 13:00 - Крыніца: www.svaboda.org
Карэспандэнт інтэрнэт-газэты «Салідарнасць» зірнула на візытныя карткі цяперашніх прэтэндэнтаў на прэзыдэнцкую пасаду. Хтосьці ўжо пасьпеў ўпрыгожыць свае візытоўкі кандыдацкімі рэгаліямі, хтосьці палічыў гэта нясьціплым, а хтосьці ўвогуле карыстаецца старымі рэквізытамі ды яшчэ і з памылкамі.
04.08.2010 13:00 - Крыніца: www.svaboda.org
Палітычны дыялёг паміж Грузіяй і Беларусьсю ў бліжэйшай пэрспэктыве ня толькі магчымы, але ўжо і вядзецца. Пра гэта ў інтэрвію Інтэрфаксу заявіў пасол Грузіі ў Беларусі Георгій Чхеідзэ. У ліпені адбылася сустрэча прэзыдэнтаў Грузіі і Беларусі, падчас якой былі абмеркаваныя актуальныя пытаньні далейшага разьвіцьця двухбаковага супрацоўніцтва. Адносна ўплыву пытаньня Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі на разьвіцьцё двухбаковых стасункаў амбасадар сказаў, што "не зусім карэктна разглядаць ...
04.08.2010 13:00 - Крыніца: www.svaboda.org
Студэнтка Акадэміі мастацтваў у Познані Цэліна Скшэбчак вырашыла прадэманстраваць сваё бачаньне сытуацыі ў Беларусі і намалявала каля 10 партрэтаў Аляксандра Лукашэнкі. УСЕ КАРЦІНЫ ГЛЯДЗЕЦЬ ТУТ Упершыню мастачка паказала гэтыя карціны ў сваёй акадэміі ў канцы навучальнага году і прысьвяціла выставу студэнтам, якія навучаюцца ў акадэміі па праграме Каліноўскага. Пасьля зьявілася ідэя паказаць іх і ў Беларусі. Карціны правозілі ў Беларусь кантрабандай. У тым ...
04.08.2010 13:00 - Крыніца: www.svaboda.org
Дэлегацыя дэпартамэнту харчовых рэсурсаў Масквы правяла ў Менску перамовы пра закуп беларускай бульбы, морквы і цыбулі. Расейскі бок выказаў гатоўнасьць абмеркаваць аб'ёмы і тэрміны магчымых паставак. Масква можа закупіць да 40 тысяч тон бульбы, перадае Інтэрфакс . У Міністэрстве сельскай гаспадаркі паведамілі, што беларускі бок гатовы садзейнічаць харчоваму забесьпячэньню Масквы. Беларусь ужо падпісала шэраг буйных дамоваў на пастаўку гародніны. У Татарстан, да прыкладу, плянуецца ...
04.08.2010 12:35 - Крыніца: www.charter97.org
Посол Грузии в Беларуси Георгий Чхеидзе отмечает «взаимовыгодный характер наметившейся в последнее время активизации грузино-белорусских отношений».
04.08.2010 12:35 - Крыніца: www.charter97.org
Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч дабраўся да выпраўленчай калоніі №5 у Івацэвічах, і тыдзень-паўтары будзе знаходзіцца ў карантыне.
04.08.2010 11:41 - Крыніца: naviny.by
Как сообщает БелаПАН, Александр Лукашенко поздравил президента США Барака Обаму с днем рождения.
04.08.2010 11:00 - Крыніца: www.svaboda.org
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка павіншаваў з днём народзінаў прэзыдэнта ЗША Барака Абаму. У вінашваньні гаворыцца, што ў Беларусі прэзыдэнта ЗША "ведаюць як прынцыповага, дальнабачнага і прагматычнага палітыка", паведамляе прэс-служба беларускага прэзыдэнта. "Зьнешнепалітычныя падыходы адміністрацыі ЗША, накіраваныя на пошук новых партнэраў, усталяваньне зь імі ўзаемапаважлівага і свабоднага ад стэрэатыпаў узаемадзеяньня, супадаюць з нашым разуменьнем прынцыпаў ...
04.08.2010 11:00 - Крыніца: www.svaboda.org
Расея працягвае падрыхтоўку да перамоваў з Усясьветнай гандлёвай арганізацыяй. Яна прадставіць між іншым частку дакладу, якая тычыцца Мытнага саюзу. У бліжэйшыя дні расейскі бок накіруе сябрам УГА пяць разьдзелаў, перапрацаваных у сувязі з удзелам ў Мытным саюзе. Іх плянуецца абмеркаваць на нефармальных кансультацыях працоўнай групы ў другой палове верасьня. Тады будуць атрыманыя першыя водгукі партнэраў па ЎГА, наколькі ўдалося вырашыць задачу. Усяго трэба перапрацаваць каля 25-30 ...
04.08.2010 10:41 - Крыніца: nn.by
Наступствы яго Зямля адчуе 4 жніўня1 жніўня наСонцы адбыўся магутны каранальны выкід плазмы (зараджаных часціцаў), паведамляецца ў прэс-рэлізе насайце NASA.
04.08.2010 10:35 - Крыніца: www.charter97.org
Рада белорусской интеллигенции ограничила список претендентов на пост президента от оппозиции до пяти человек.
04.08.2010 10:35 - Крыніца: www.charter97.org
Хорошо иметь дружков в Венесуэле и Иране, но у Чавеса и Ахмадинежада есть свои агонизирующие экономики.
04.08.2010 10:35 - Крыніца: www.charter97.org
История большой лжи в событиях и цитатах.
04.08.2010 09:41 - Крыніца: www.svaboda.org
Размова ідзе пра разьмешчаныя ў краіне два банкі іранскага паходжаньня - Onerbank і "Банку гандлёвага капіталу" . Як паведамілі журналістам у Дзярждэпартамэнце ЗША, у аўторак міністэрства фінансаў ЗША агучыла сьпіс з 21 іранскіх фірмаў, зь якімі ўсім амэрыканскім грамадзянам і кампаніям рэкамэндуецца спыніць усялякія зьдзелкі. 13 кампаніяў з гэтага сьпісу разьмешчаныя ў Эўропе. У прыватнасьці, 9 зь іх знаходзяцца ў Нямеччыне, па адной у Люксэмбургу і Італіі, а таксама 2 банкі ...
04.08.2010 01:00 - Крыніца: www.svaboda.org
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі. СЬПЁКА... ...да 35 градусаў. Але будуць і кароткія дажджы. НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА: У менскім Палацы мастацтва фэст “Арт-сыгмэнт: Дах-Жах”. ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА: У Лякарна (Швэйцарыя) пачынаецца кінафэстываль. ЁСЬЦЬ НАГОДА: Дзень Канстытуцыі Выспаў Кука ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ: 1875 – памёр Ганс Хрысьціян Андэрсан, дацкі казачнік. 1917 – нарадзіўся Янка Брыль, народны пісьменьнік Беларусі. 1947 – нарадзіўся мастак Мікалай Селяшчук ...
|