05.08.2010 22:35 - Крыніца: www.svaboda.org
Празьмернае ўжываньне алькагольных напояў падрывае дэмаграфічнае становішча ў сьвеце ў цэлым і ў Беларусі ў прыватнасьці. Такую думку, як паведамляе БелаПАН, выказаў старшыня беларускага грамадзкага аб'яднаньня "Цьвярозасьць-Аптымаліст" Валянцін Талкачоў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 5 жніўня. "Ва ўсім сьвеце на 100 дзяўчынак нараджаецца 105-107 хлопчыкаў, — сказаў Талкачоў. — Але з часам, у асноўным у хрысьціянскіх краінах, дзе культывуецца ўжываньне алькаголю, колькасьць ...
05.08.2010 22:35 - Крыніца: www.svaboda.org
Жаныбек Бакіеў знаходзіцца каля старэйшага брата – былога прэзыдэнта Кыргызстану Курманбека Бакіева, заявіў на прэс-канфэрэнцыі кіраўнік дзяржслужбы нацыянальнай бясьпекі Кыргызстану Кенэшбек Душабаеў. Разам з тым, па яго словах, актыўна распаўсюджваюцца чуткі аб тым, што Жаныбек Бакіеў перайшоў разам з баевікамі мяжу з Таджыкістанам. «Але гэта ня так», – адзначыў кіраўнік ДСНБ. «Некаторыя зь яго братоў і блізкага атачэньня знаходзяцца ў суседняй дзяржаве і спрабуюць ...
05.08.2010 21:45 - Крыніца: naviny.by
Жаныбек Бакиев находится возле старшего брата — бывшего президента Кыргызстана Курманбека Бакиева, заявил сегодня на пресс-конференции глава Госслужбы национальной безопасности КР Кенешбек Душебаев.
05.08.2010 21:41 - Крыніца: nn.by
Стратэгію дэмакратычных сілаў на прэзідэнцкіх выбарах абмяркуюць сёння прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта і іх прадстаўнікі на сустрэчы ў Вільні.
05.08.2010 21:00 - Крыніца: www.svaboda.org
Сёньня кіраўнік беларускай дзяржавы пацьвердзіў сваё патрабаваньне аб падвышэньні заробкаў работнікам адукацыі і аховы здароўя. Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы з міністрам адукацыі Аляксандрам Радзьковым. Прагучала паведамленьне, што цяпер гэта пытаньне прапрацоўваецца ўрадам.
05.08.2010 21:00 - Крыніца: www.svaboda.org
У Беларусі хутчэй можна ўбачыць рэкляму расейскага мёду, чым свайго ўласнага. У параўнаньні з суседнімі краінамі беларускае пчалярскае рамяство надзвычай адстае. Такая выснова зроблена на III Міжнародным зьезьдзе пчаляроў, які адкрыўся 5 жніўня ў пансіянаце «Кач’е» пад Гомелем . У зьезьдзе бяруць удзел 179 пчаляроў, медавараў, пчолавэтэрынараў, навукоўцаў зь Беларусі, Украіны, Расеі, Эстоніі ды Казахстану. Сяргей Сабураў. ...
05.08.2010 21:00 - Крыніца: www.svaboda.org
Добрая фатаграфія – штотыднёвае эсэ пра выбраныя творы беларускага і сусьветнага фотамастацтва. Францускі фотамастак Жак Анры Лярціг пражыў 92 гады (1894-1986), але вядомасьць і потым славу ён атрымаў толькі ў 69. Да гэтага яго амаль ніхто ня ведаў, хаця фатаграфаваць ён пачаў з шасьцігадовага ўзросту бацькавым фотаапаратам. Ён фатаграфаваў увесь час, паходзіў з культурнай багатай сям’і, быў крыху легкадумным, але пэдантам. Легкадумства каштавала яму тры разы жаніцца, але апошняя якасьць ...
05.08.2010 19:46 - Крыніца: www.svaboda.org
У рыбгасе «Сьвіслач», што ў Асіповіцкім раёне, вадой прарвала запруду. Экстраныя захады, каб ліквідаваць размыў памерам у шэсьць мэтраў, вынікаў не далі. Размыў павялічыўся да 30 мэтраў, глыбіня цяпер — да 12 мэтраў. З ста чатырнаццаці тон прамысловай рыбы вылавіць удалося толькі чатырнаццаць. «Сто тон рыбы сышлі ў раку Сьвіслач. Нам паступаюць зьвесткі, што наш карп стаў лавіцца на Бярэзіне. Атрымліваем цяпер ...
05.08.2010 19:46 - Крыніца: www.svaboda.org
5 жніўня ў Савецкім раённым судзе ідуць працэсы над дэмакратычнымі актывістамі, якія адзначалі 20-годзе Дэклярацыі аб незалежнасьці. Да вечара 5 жніўня побач з Савецкім раённым судом дзяжурыў аўтобус з амапаўцамі — надзвычайныя захады рабіліся ў сувязі з адразу чатырма працэсамі над дэмакратычнымі актывістамі. Судзілі старшыню руху салідарнасьці «Разам» Вячаслава Сіўчыка , а таксама Міколу Дземідзенку , Андрэя Кіма і ...
05.08.2010 19:46 - Крыніца: www.svaboda.org
Расейскі ўрад сёньня даручыў міністэрству эканамічнага разьвіцьця ўнесьці на разгляд камісіі Мытнага саюзу «тройкі» прапанову аб забароне продажу Беларусьсю і Казахстанам зерня на экспарт ад 15 жніўня да канца бягучага году. Такія захады ўжо зробленыя ў Расеі і яны зьвязаныя з моцнай засухай у многіх рэгіёнах гэтай краіны. Цяпер Расея хоча, каб яе таварышы па Мытнаму саюзу ўвялі аналягічныя меры.
05.08.2010 19:42 - Крыніца: nn.by
Афіцыйнае іранскае агенцтва паведаміла пра пастаўку двух ракетных комплексаў з Беларусі. У выпадку пацвярджэння фактаў гэта прывядзе да новай ізаляцыі нашай краіны на міжнароднай арэне.
05.08.2010 18:35 - Крыніца: nn.by
Літва мае намер пабудаваць газаправод Amber прапускной здольнасьцю 5 мільярдаў кубамэтраў газу ў год.
05.08.2010 18:35 - Крыніца: www.svaboda.org
У насельніцтва Беларусі зьявілася жаданьне да моцнага зьмяненьня сацыяльна-эканамічнага парадку ў краіне. Пра гэта сьведчаць дадзеныя Балтыйскай службы вядомага ва ўсім сьвеце Інстытуту Гэлапа. Зь імі сёньня азнаёмілі ў Вільні групу апазыцыйных беларускіх палітыкаў, сярод якіх Юрась Губарэвіч, Сяргей Калякін, Алесь Міхалевіч, Уладзімер Някляеў, Яраслаў Раманчук, Аляксей Янукевіч ды іншыя. Так, 52% апытаных лічаць, што ў Беларусі сасьпеў час для буйных ...
05.08.2010 18:35 - Крыніца: www.svaboda.org
Украінскія праваахоўнікі спынілі дзейнасьць транснацыянальнай групоўкі чорных трансплянтолягаў, у склад якой уваходзілі ўкраінскія хірургі з Нацыянальнага інстытута хірургіі і трансплянталёгіі імя Шалімава. Пра гэта паведамляеагенцтва “Интерфакс-Запад”. Як заявіў начальнік дэпартамэнту па барацьбе з кібэрзлачыннасьцю і гандлем людзьмі МУС Украіны Юры Кучар, дэпартамэнт супольна з дзяржаўнай памежнай службай выкрыў дзейнасьць транснацыянальнай групоўкі, якая працавала каля трох гадоў, ...
05.08.2010 18:35 - Крыніца: www.svaboda.org
Больш за 20 вядомых беларускіх палітыкаў, сярод якіх Юрась Губарэвіч, Сяргей Калякін, Алесь Міхалевіч, Уладзімер Някляеў, Яраслаў Раманчук, Аляксей Янукевіч ды іншыя, сабраліся сёньня ў Вільні. «Мы абмяркоўвалі пытаньні супольнай дзейнасьці падчас прэзыдэнцкай кампаніі,— паведаміў „Свабодзе“ па тэлефоне зь Вільні старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька . — Дамовіліся на наступным тыдні ўжо ў Менску правесьці яшчэ ...
05.08.2010 18:35 - Крыніца: www.svaboda.org
Сёньня актывісты стваранай Партыі свабоды й прагрэсу распачалі збор подпісаў за рамонт і падаўжэньне ходніку на вуліцы Каштанавай у магілёўскім мікрараёне Саломенка. За дзьве гадзіны трое актывістаў назьбіралі сто пяцьдзясят подпісаў. Кожны падпісант атрымаў канвэрт з анкетай выбарца і зваротам лідэра руху «За свабоду», патэнцыйнага кандыдата на прэзыдэнцтва Аляксандра Мілінкевіча. Сяргей Кагулкін «Мы перакананыя, ...
05.08.2010 17:00 - Крыніца: www.svaboda.org
Міхаіл Воўчак, адвакат сьледчай Генпракуратуры Сьвятланы Байковай, якая амаль паўгода знаходзіцца ў СІЗА КДБ, накіраваў хадайніцтва старшыні КДБ і генпракурору наконт зьмяненьня меры стрыманьня ягонай падабароннай і тэрміновай шпіталізацыі.
05.08.2010 15:44 - Крыніца: www.svaboda.org
Да 100-годзьдзя выдатнай беларускай паэткі Ларысы Геніюш выйшаў у сьвет збор яе твораў у двух тамах: вершы і паэмы, выбранае з прыжыцьцёвых кніг, з публікацыяў у пэрыёдыцы, лісты, а таксама 74 вершы, якія публікуюцца ўпершыню. Гэты двухтомнік — самае поўнае, жанрава разнастайнае, тэксталягічна апрацаванае і пракамэнтаванае выданьне яе спадчыны. Двухтомнік Ларысы Геніюш выдадзены ў сталічным выдавецтве "Лімарыус" накладам у 400 асобнікаў. Першы том склалі вершы і паэмы. У 1967 ...
05.08.2010 15:44 - Крыніца: www.svaboda.org
Падазраваную ў тэрарызме жыхарку Клайпеды Эгле Кусайце выпускаюць на волю. Такое рашэньне жніўня 5 прыняў Літоўскі апэляцыйны суд, вырашыўшы, што няма падставаў для яе ўтрыманьня за кратамі.
05.08.2010 15:44 - Крыніца: www.svaboda.org
Расейскі рэжысэр Аляксандар Валаў, які набыў скандальную славу дзякуючы эратычным фільмам з удзелам герояў, падобных да вышэйшых асобаў беларускай, украінскай, грузінскай палітыкі, заяўляе пра вяртаньне да "любімай тэмы". Валаў мае нарэшце завяршыць "порна-мэтражную" стужку "Бацькава шчасьце", прысьвечаную любоўным прыгодам пэрсанажа, падобнага на Аляксандра Лукашэнку. Два гады таму "эратычная бомба" супраць кіраўніка Беларусі была абясшкоджаная ...
05.08.2010 15:44 - Крыніца: www.svaboda.org
Суд Ленінскага раёну Менску адхіліў пазоў пэнсіянэра да рэдакцыі газэты “Народная воля”. Патрабаваньне Аляксандра Пестракова абараніць “зьняважаныя газэтай” гонар і годнасьць вэтэранаў судзьдзя Т.Дарашчонак пакінула без разгляду, бо пазоўніка на гэта ніхто не ўпаўнаважваў.
05.08.2010 15:44 - Крыніца: www.svaboda.org
У Савецкім судзе Менска пачаліся працэсы над актывістамі дэмакратычнага руху, якіх затрымалі падчас сьвяткаваньня 20-годзьдзя незалежнасьці Беларусі 27 ліпеня ў Менску. Першым перад судзьдзёй Аксанай Рэлявай прадстаў лідэр Руху салідарнасьці "Разам" Вячаслаў Сіўчык. Пазьней пачнуцца працэсы над Андрэем Кімам, Міколам Дземідзенкам і Кацярынай Давыдзік. Актывістаў абвінавачваюць у адміністрацыйным парушэньні, якое нібыта выявілася ў нецэнзурнай лаянцы на адрас міліцыянтаў.
05.08.2010 15:44 - Крыніца: www.svaboda.org
Ці гатовая Беларусь да сьпёкі? Апытаньне на вуліцах Горадні. Спадар: "Не, не гатовая, нават квасу ў крамах няма, толькі піва. У цэнтры гораду толькі піва прадаецца, а людзей шмат, дзеці хочуць піць. Кандыцыянэраў нідзе няма, нават вады і тое нідзе не нап’есься. Прыдзі дзе ў рэстаран ці аптэку і папрасі шкляначку вады, дык на цябе паглядзяць, як на дзіва…" Кандыцыянэраў нідзе няма, нават вады і тое нідзе не нап’есься. Спадар: "У нас праблема, як заўсёды: хочаш папіць квасу ...
05.08.2010 15:44 - Крыніца: www.svaboda.org
Незарэгістраваная партыя Беларуская хрысьціянская дэмакратыя заклікала аднавіць збор подпісаў за вяртаньне вернікам касьцёла Сьвятога Язэпа ў Менску. Сама партыя сабрала ўжо больш за тысячу подпісаў.
05.08.2010 14:44 - Крыніца: naviny.by
Как сообщил БелаПАН заместитель председателя движения "За свободу"Юрий Губаревич, движение объявило о начале кампании "Народная программа".
|