11.08.2010 01:00 - Крыніца: www.svaboda.org
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
10.08.2010 22:36 - Крыніца: nn.by
6 жніўня старшы следчы па асабліва важных справах Генеральнай пракуратуры Святлана Байкова, якая з 24 лютага знаходзіцца ў СІЗА Камітэта дзяржаўнай бяспекі, праходзіць абследаванне і здае аналізы ў...
10.08.2010 22:35 - Крыніца: www.svaboda.org
Групе бэльгійскіх дасьледчыкаў з Генцкага ўнівэрсытэту (Фляндрыя) пад кіраўніцтвам прафэсара Герта дэ Мэера ў супрацоўніцтве з калегамі з ЗША ўдалося распрацаваць новы мэтад дыягностыкі хваробы Альцгаймэра. Ён палягае ў вымярэньні ўзроўню пратэіну ў сьпіннамазгавой вадкасьці пацыента. У экспэрымэнце ўзялі ўдзел некалькі сотняў пацыентаў старэйшага веку. 114 зь іх мелі нармальную памяць, 200 — праблемную, 102 — хваробу Альцгаймэра. Каб пазьбегнуць перадузятасьці, дасьледчыкі нічога ня ведалі пра ...
10.08.2010 22:35 - Крыніца: www.svaboda.org
Былы генэральны дырэктар ААТ «Гомельшкло» апраўданы Магілёўскім абласным судом у поўным аб’ёме. Пра гэта паведаміла інфармацыйная кампанія БелаПАН . Вырак яшчэ не набыў юрыдычную моц — кожны з бакоў мае права яго апратэставаць ці абскардзіць. Генэральны дырэктар «Гомельшкла» Юры Ільеў быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ пры канцы траўня мінулага году. Ён падазраваўся ў атрыманьні буйнога хабару ад камэрцыйных структураў ...
10.08.2010 22:35 - Крыніца: www.svaboda.org
Адміністрацыя менскага гатэлю «Эўропа», нягледзячы на папярэднюю дамоўленасьць, адмовілася прадставіць памяшканьне пад прэзэнтацыю праграмы «Мільён працоўных месцаў для Беларусі» патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука. Мерапрыемства ў Менску заплянаванае на 25 жніўня, дагэтуль з эканамічнай праграмай кандыдата ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі ўжо пазнаёміліся жыхары іншых рэгіёнаў краіны. Як паведамілі ...
10.08.2010 22:35 - Крыніца: www.svaboda.org
Як паведамляе сайт Аб’яднанай грамадзянскай партыі , сёньня ў інтэрвію радыёстанцыі Бі-бі-сі лідэр партыі Анатоль Лябедзька заявіў, што тэма скрадзеных і забітых апанэнтаў беларускага рэжыму — бадай, адзінае пытаньне, па якім ня можа быць кампрамісу зь беларускімі ўладамі: «І да таго часу, пакуль тыя, хто замаўляў гэтыя злачынствы, арганізоўваў і выконваў іх, не панесьлі пакараньне, гэтая тэма заўсёды будзе ...
10.08.2010 21:00 - Крыніца: www.svaboda.org
Днямі Расея ўвяла забарону на экспарт збожжа за межы РФ. Масква заклікала партнэраў па мытным саюзе таксама ўстрымацца ад зерневага экспарту. Ці выканае Беларусь гэтую просьбу?
10.08.2010 21:00 - Крыніца: www.svaboda.org
Госьць “Свабоды” – вядомы чэскі мовазнаўца, доктар навук, прафэсар, былы пасол Чэхіі ў Грэцыі Іржы Марван. У полі навуковага зацікаўленьня вучонага ёсьць і беларуская мова. Менавіта Марвану належаць словы пра інтымныя сувязі беларускай і чэскай моваў, менавіта Марван – адзін з тых чэхаў, хто ў сваіх працах будзіць цікавасьць да Беларусі і беларускай мовы.
10.08.2010 21:00 - Крыніца: www.svaboda.org
Індыя зацікаўлена ўзяць удзел у прыватызацыі "Беларуськалію", паведаміў журналістам у Мінску 10 жніўня індыйскі пасол Рамеш Чандэр.
10.08.2010 21:00 - Крыніца: www.svaboda.org
Як расказаў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі першы намесьнік міністра лясной гаспадаркі Мікалай Крук, урон, які наносяць лясному фонду Беларусі ураганы, з кожным годам павялічваецца. Па яго словах, у 2008 годзе ў выніку стыхійнага бедзтва суцэльнай ці частковай высечцы падлягала больш за 700 тысяч кубамэтраў драўніны. Летась гэтая лічба перавысіла 1 мільён 200 тысяч кубамэтраў. Ад пачатку 2010 года ўжо пашкоджаныя звыш 1 мільёна 410 тысяч ...
10.08.2010 19:43 - Крыніца: www.svaboda.org
Аляксандар Лукашэнка прыняў з дакладам міністра культуры Паўла Латушку. Як паведамляе БелТА , кіраўнік краіны даручыў актывізаваць працу па прыняцьці Дзяржаўнай праграмы разьвіцьця культуры Беларусі на 2011-2015 гады. Таксама Лукашэнка ўхваліў ініцыятыву аб стварэньні пры ўрадзе Грамадзкай рады ў разьвіцьці культуры і мастацтва. Чакаецца, што ў гэтую структуру ўвойдуць як ужо вядомыя творцы, так і таленавітая моладзь. Лукашэнка заклікаў ...
10.08.2010 19:43 - Крыніца: www.svaboda.org
Гэта вынікае з ліпеньскага апытаньня лябараторыі Новак. Замеры зьменаў геапалітычнай арыентацыі беларусаў лябараторыя робіць амаль штомесяц.
10.08.2010 19:43 - Крыніца: www.svaboda.org
Як заявіў на паседжаньні прэзыдыюму Савету міністраў старшыня канцэрну «Белдзяржхарчпрам» Іван Данчанка, Беларусь зьбіраецца скараціць долю імпартаванага піва на ўнутраным рынку да 5% зь цяперашніх 30%. Праўда, здарыцца гэта ня заўтра, а цягам пяці наступных гадоў. Сёньня ўрадавыя чыноўнікі разглядалі вынікі рэалізацыі праграмы разьвіцьця піваварнай галіны за 2006-2010 гады і прыйшлі да несуцяшальнай высновы — беларускі ...
10.08.2010 18:35 - Крыніца: www.svaboda.org
Дамова аб бязьвізавым рэжыме для жыхароў памежных тэрыторый Беларусь і Латвія могуць падпісаць ужо у жніўні. Як раскзаў «Эўрарадыё» начальнік консульскага аддзелу беларускай амбасады ў Латвіі Алег Андрэеў, цалкам узгодненыя і ўсе пытаньні з латвійскім бокам, сур’ёзных разыходжаньняў у пазыцыях Менска і Рыгі няма. Беларусь і Латвія меліся падпісаць дамову раней, але была затрымка з тым, што мяжа праходзіць ня толькі ...
10.08.2010 18:35 - Крыніца: www.svaboda.org
10 жніўня сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Тацяна Бублікава атрымала ад Гомельскай абласной пракуратуры папярэджаньне аб недапушчальнасьці парушэньня закону «Аб СМІ».
10.08.2010 18:35 - Крыніца: www.svaboda.org
Бабруйскі гарвыканкам не дазволіў правесьці 15 жніўня пікет дзеля збору подпісаў за вылучэньне дырэктара дасьледча-асьветніцкай установы «Рух наперад» Уладзімера Някляева дэлегатам на Чацьвёрты ўсебеларускі народны сход. Адна з заяўніц пікету Алена Мядзьведзева : «Адмова аргумэнтаваная тым, што ў заяўцы не пазначана дата правядзеньня сходу. Калі ён адбудзецца, невядома. Акрамя таго, у адказе з гарвыканкаму пазначана, што ...
10.08.2010 18:35 - Крыніца: www.svaboda.org
Пакуль беларускія выратавальнікі дапамагаюць расейцам змагацца з агнём, у самой Беларусі ўсё часьцей пачынаюцца пажары ў лясах і на тарфяніках, у тым ліку на тэрыторыях, забруджаных чарнобыльскай радыяцыяй. Паводле апэратыўнага ўліку, штодзённа ўзьнікае да 15 пажараў. Насельніцтва рыхтуецца да горшага. Многія пагарэльцы не атрымалі страхавыя кампэнсацыі яшчэ зь мінулага году. МАГІЛЁЎШЧЫНА «Кожная ўспышка пагражае перарасьці ...
10.08.2010 18:35 - Крыніца: www.svaboda.org
Прэзыдэнт Кіргізстану Роза Атунбаева абвясьціла, што 10 кастрычніка ў краіне адбудуцца парлямэнцкія выбары. Якая зараз палітычная сытуацыя ў краіне, які прагноз на перадвыбарчую кампанію, якой будзе сыстэма ўлады ў Кіргізстане?
10.08.2010 18:35 - Крыніца: www.svaboda.org
На пачатку жніўня маладыя спэцыялісты, выпускнікі ВНУ выходзяць на працу. Выпускнікі бюджэтных аддзяленьняў павінны адпрацаваць па разьмеркаваньні 2 гады: вярнуць доўг дзяржаве за бясплатную адукацыю. Ці гарантавана кожнаму выпускніку першае працоўнае месца? Абавязковае разьмеркаваньне тычыцца перш за ўсё выпускнікоў пэдагагічных, сельскагаспадарчых і мэдычных навучальных устаноў. У будучых пэдагогаў узьніклі праблемы яшчэ перад разьмеркаваньнем. Cёлетняя выпускніца філялягічнага ...
10.08.2010 18:35 - Крыніца: www.svaboda.org
«Зь якой галоўнай праблемай сутыкаюцца выпускнікі беларускіх ВНУ?» На гэтае пытаньне адказваюць выпускнікі вышэйшых навучальных установаў Гомелю.
10.08.2010 17:00 - Крыніца: www.svaboda.org
У Беларусі зафіксаванае падвышэньне сьмяротнасьці ў выніку анамальнай сьпёкі. Мэдыкі перадусім адзначаюць выпадкі сьмерці людзей сталага веку, а таксама павелічэньне колькасьці тапельцаў. Яшчэ напачатку ліпеня падчас 35-градуснай сьпёкі ў маршрутнай таксоўцы ў Менску ад сардэчнай недастатковасьці памёр 60-гадовы грамадзянін Расеі. Сьмерць ад сардэчнага захворваньня, паводле папярэдняй інфармацыі, днямі напаткала кіроўцу аўтамабіля на вуліцы Максіма Багдановіча. Абвастрэньне захворваньняў, ...
10.08.2010 17:00 - Крыніца: www.svaboda.org
Паводле дадзеных Дэпартамэнту статыстыкі, на пачатак 2010 году, у Літве пражывала 3,29 мільёна ўласных грамадзянаў і 37 тысяч грамадзянаў іншых дзяржаў. Зь замежнікаў у краіне больш за ўсё расейцаў, беларусаў ды ўкраінцаў.
10.08.2010 17:00 - Крыніца: www.svaboda.org
Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры выступіў з заявай адносна чарговых парушэньняў дзейнага заканадаўства аб ахове помнікаў на тэрыторыі гістарычнага цэнтру Менску.
10.08.2010 16:39 - Крыніца: nn.by
УКракаве разгараецца скандал: побач ззамкам Вавель, дзе пахаваныя парэшткі загінулага ў авіякатастрофе прэзідэнта Польшчы Леха Качынскага, з’явілася гіганцкая піўная рэклама, якая абвяшчае:...
10.08.2010 16:35 - Крыніца: www.charter97.org
Татьяна Бубликова получила предупреждение за осуществление журналистской деятельности, не имея аккредитации при МИДе.
|