04.03.2010 05:00 - Крыніца: www.svaboda.org
Сваё сьвята група беларускіх літаратараў адзначае незвычайнай акцыяй. Творчая прастора BYBOOKS, кнігарняЎгалерэі і Беларускі Пэн-цэнтар сёньня ўвечары ладзяць імпрэзу Jam By Books. Два дзясяткі аўтараў на працягу трох гадзінаў зьмяняючы адзін аднаго бесперапынна чытаюць свае найноўшыя тэксты.
04.03.2010 05:00 - Крыніца: www.svaboda.org
Аляксандар Лукашэнка яшчэ больш звузіў поле для манэўраў дзяржаўным банкам. Загадам № 108 кіраўнік дзяржавы ўнёс зьмены ў свой ранейшы загад, які тычыцца выдачы банкамі з доляй дзяржавы ў статутных фондах крэдытных сродкаў дзяржаўным арганізацыям. Цяпер банкі пазбаўленыя магчымасьці самастойнага рашэньня наконт выдачы грошай дзяржаўным арганізацыям і гаспадарчым таварыствам.
04.03.2010 05:00 - Крыніца: www.svaboda.org
Служба барацьбы з эканамічнымі злачынствамі МУС Беларусі пацьвердзіла чарговы факт карупцыі ў беларускім спорце. У крадзяжы ў асабліва буйных памерах шляхам злоўжываньня службовым становішчам падазраецца экс-кіраўніца Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па водных відах спорту Марыя Крышталь.
04.03.2010 05:00 - Крыніца: www.svaboda.org
Эўракамісія ўхваліла вырошчваньне генэтычна мадыфікаванай бульбы "амфлора" з павышаным утрыманьнем у крухмале амілапэкціну.
04.03.2010 05:00 - Крыніца: www.svaboda.org
Сёньня ў канфэрэнц-залі сталічнага гатэлю «Беларусь» адбыўся рэспубліканскі сход, прысьвечаны 20-годзьдзю фэрмэрскага руху ў Беларусі. На форум зьехаліся больш за 60 фэрмэраў з усіх рэгіёнаў Беларусі.
04.03.2010 05:00 - Крыніца: www.svaboda.org
Журналістку Ірыну Халіп і яе мужа, каардынатара «Хартыі’97» Андрэя Саньнікава, сьледчы міліцыі Партызанскага раёну дапытаў у крымінальнай справе, распачатую КДБ паводле паклёпу на былога старшыню гомельскага УКДБ, які цяпер займае аналягічную пасаду ў Гарадзенскай вобласьці — Івана Каржа.
04.03.2010 05:00 - Крыніца: www.svaboda.org
Беларуская міліцыя плянуе шырока адзначыць прафэсійнае сьвята. Кіраўнікі дэлегацый пачалі зьяжджацца ў Менск за дзень да сьвяткаваньня 4 сакавіка, з-за чаго абапал дарогаў дысьлякаваная падвышаная колькасьць шараговых міліцыянтаў, якіх сьвята, мяркуючы па ўсім, абміне.
04.03.2010 05:00 - Крыніца: www.svaboda.org
Старшыня афіцыйнага Саюзу палякаў Беларусі Станіслаў Сямашка сказаў, што праца польска-беларускай групы экспэртаў, якая ўзгодніць шляхі вырашэньня канфлікту вакол Саюзу палякаў Беларусі, патрэбная.
04.03.2010 05:00 - Крыніца: www.svaboda.org
Падчас час сустрэчы ў Будапэшце кіраўнікоў МЗС Вышаградзкай групы і краінаў Балтыі з прадстаўнікамі шасьці краінаў-удзельніцаў праграмы “Усходняе партнэрства”, кіраўнік МЗС Літвы Аўдронюс Ажубаліс заклікаў эўрапейскіх калегаў прадаставіць Грузіі, Малдове і Украіне пэрспэктыву ўвядзеньня бязьвізавага рэжыму з Эўразьвязам, паведамляе інфармацыйны партал DELFI.
04.03.2010 05:00 - Крыніца: www.svaboda.org
Сёньня ва Ўправе папярэдняга расьсьледаваньня абласной міліцыі Сяргею Каваленку паведамілі, што сьледзтва па ягонай справе скончана, і цягам месяца ён можа знаёміцца з усімі матэрыяламі.
04.03.2010 05:00 - Крыніца: www.svaboda.org
У звароце на імя Рыгора Васілевіча па даручэньні праўленьня Беларускай асацыяцыі журналістаў старшыня грамадзкага аб’яднаньня Жанна Літвіна, у прыватнасьці піша: «На працягу апошніх дзесяці дзён супрацоўнікі міліцыі нібыта на падставе расьсьледаваньня крымінальнай справы аб паклёпе правялі ператрусы ў журналістаў, сябраў БАЖ.
04.03.2010 05:00 - Крыніца: www.svaboda.org
На футбольных матчах у ЗША усе часьцей можна назіраць бацькоў з малымі дзецьмі у навушніках, якія закліканыя абараніць слых ад рэву стадыёна. Чаму? Адказ у публікацыі ў “Нью Ёрк Таймс”.
04.03.2010 05:00 - Крыніца: www.svaboda.org
Прэзыдэнты Беларусі і Украіны Аляксандр Лукашэнка і Віктар Януковіч ў сераду падчас тэлефоннай размовы дамовіліся бліжэйшым часам сустрэцца для абмеркаваньня пытаньняў двухбаковага супрацоўніцтва, заявілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у прэсавай службе кіраўніка беларускай дзяржавы.
04.03.2010 05:00 - Крыніца: www.svaboda.org
Да студэнткі Касі Далідовіч на вучобу ва ўнівэрсытэт культуры прыйшоў супрацоўнік КДБ. Ён запрасіў Касю ў кабінэт дэкана факультэту і размаўляў зь ёй сам-насам.
04.03.2010 05:00 - Крыніца: www.svaboda.org
Рух за якасьць ураду ў Ізраілі накіраваў у Камісію па грамадзянскай службе, да генэральнага пракурора Егуды Вайнштэйна і прэм’ер-міністра Біньяміна Нэтаньяху з хадайніцтвам аб неадкладным прыпыненьні паўнамоцтваў дыплямата Зэева Бэн-Ар’е.
04.03.2010 05:00 - Крыніца: www.svaboda.org
КДБ арыштаваў сьледчую па асабліва важных справах Генэральнай пракуратуры Сьвятлану Байкову, якая расьсьледавала справу былога кіраўніка Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Анатоля Грамовіча ды іншых высокапастаўленых сілавікоў. У Беларусі кажуць пра новы віток барацьбы сілавых ведамстваў за лідэрства.
04.03.2010 05:00 - Крыніца: www.svaboda.org
Ціск на Незалежны прафсаюз на прадпрыемстве “Гродна Азот” часова прыпыніўся. Чатыры актывісты прафсаюзу падалі скаргі ў пракуратуру на тое, што іх прымушаюць выйсьці з арганізацыі. У ёй цяпер засталося менш за сто чалавек. Яны правялі сход, на які зь Менску прыехалі падтрымаць іх старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук і кіраўнік Беларускага незалежнага прафсаюзу Васіль Корабаў.
04.03.2010 05:00 - Крыніца: www.svaboda.org
Актывісты «Маладога фронту» ў Менску вывесілі расьцяжкі «Свабоду Арцёму Дубскаму!». Такім чынам актывісты адзначылі гадавіну знаходжаньня Арцёма за кратам, калі яму прад’явілі абвінавачаньне.
04.03.2010 05:00 - Крыніца: www.svaboda.org
Пракуратура Савецкага раёну Менску адмовілася распачаць крымінальную справу па факце выкраданьня актывіста кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Уладзімера Лемеша.
04.03.2010 05:00 - Крыніца: www.svaboda.org
Кампанія «Беларуснафта» адмаўляецца запраўляць у доўг аўтобусы рэйсавых маршрутаў Бабруйску. Патрабуе поўнай аплаты. У тамтэйшых жакамунальнікаў не стае гатоўкі, каб аплаціць паслугі «Беларуснафты». Чым выклікана праблема, афіцыйныя крыніцы не тлумачаць.
04.03.2010 05:00 - Крыніца: www.svaboda.org
Вакол усяго столькі і такога, што душа проста пяе! Новая перадача Свабоды – “Песьні праўды Лявона Вольскага”.
04.03.2010 05:00 - Крыніца: www.svaboda.org
Сёньня Вярхоўная Рада Ўкраіны адправіла ўрад прэм’ер-міністра Юліі Цімашэнкі ў адстаўку. За адстаўку прагаласавала 243 дэпутаты з 450-асабовага парлямэнту.
04.03.2010 05:00 - Крыніца: www.svaboda.org
Круглы стол у пытаньнях нацыянальнай бясьпекі, які мусіў адбыцца ў Менску 4 сакавіка, пераносіцца на пакуль нявызначаны час і ў нявызначанае месца.
03.03.2010 13:35 - Крыніца: www.svaboda.org
Жонка актывіста Сяргея Каваленкі , які вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на гарадзкой ёлцы ў Віцебску, згодна з парадай адваката скарыстала сваё права не даваць паказаньні, якія могуць быць скарыстаныя супраць мужа. Алена Каваленка кажа, што адказала ўсяго на адно пытаньне сьледчага з управы папярэдняга расьсьледаваньня УУС Віцебскага аблвыканкаму Андрэя Баранава . Яго цікавіла, ці ёсьць у іх дома швейная машынка. Спадарыня Алена сказала, што няма, хаця пытаньне яе зьдзівіла: міліцыянты ...
03.03.2010 13:35 - Крыніца: www.svaboda.org
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, на 9 сакавіка заплянавана пасяджэньне беларуска-польскай групы экспэртаў, якія будуць вырашаць канфлікт вакол Саюзу палякаў Беларусі.
|