20.08.2010 23:35 - Крыніца: www.svaboda.org
Напярэдадні новага навучальнага году беларускія ўлады ліквідуюць яшчэ 52 школы. А ў папярэднія два гады колькасьць устаноў адукацыі зьменшылася амаль на 200. Прычынай чыноўнікі называюць малакамплектнасьць школ — гэта значыць, у іх існуе недабор вучняў і лішняя колькасьць настаўнікаў ды тэхнічных працаўнікоў. Сёньня рэгіянальныя карэспандэнты "Свабоды" высьвятлялі, дзе будуць вучыцца дзеці і працаваць дарослыя з зачыненых школ? ГОМЕЛЬШЧЫНА Начальства — на поўдзень, вучні — на ...
20.08.2010 23:35 - Крыніца: www.svaboda.org
Цяперашні прэзыдэнт Кіргізстану, Роза Атунбаева, былы амбасадар ЗША ў Вялікабрытаніі і Злучаных Штатаў Амэрык, паспрабуе пераканаць АДКБ пагадзіцца на пастаўку верталётаў, бронетранспарцёраў і сродкаў на падрыхтоўку сіл бясьпекі Кіргізстану. "У мяне ёсьць адчуваньне, што існуе агульны недавер да дзеючай у Кыргызстане улады", кажа Аляксей Малашэнка , палітоляг, адмыслоўца па Цэнтральнай Азіі маскоўскага Цэнтра Карнэгі. Прадстаўнікі Расеі кажуць, што пытаньне адпраўкі войскаў у ...
20.08.2010 23:35 - Крыніца: www.svaboda.org
"Ці скончыўся ў Беларусі эканамічны крызыс?" Адказвалі мінакі на вуліцах Горадні. Малады спадар : “Ня ведаю, мне здаецца, што яшчэ ня скончыўся. Ня хочуць проста псаваць сабе настрой, забіваць галаву дурнымі думкамі”. Спадар : “А навошта людзей турбаваць? Няма крызысу, няма праблемаў — сталінскі прынцып… Але калі яго не было? Ён заўсёды ёсьць, у рознай форме папросту, гэта маё меркаваньне: дзесьці лепш, дзесьці горш, а крызыс як быў, так і ёсьць, гэта пастаянная рэч, ня ...
20.08.2010 23:35 - Крыніца: www.svaboda.org
Паводле адваката Тамары Сідарэнкі справу актывіста "Гавары праўду" Міхася Башыру сьледзтва зьбіраецца завяршыць да 26 жніўня. "У Савецкім РАУС не выключаюць, што на наступным тыдні ўжо завяршаць дазнаваньне. Ва ўсякім разе працягваць месячны тэрмін дазнаваньня ў міліцыі не зьбіраюцца. Гэта азначае, што неўзабаве справа Башуры можа патрапіць у суд", -- паведаміла Тамара Сідэрэнка "Свабодзе". Як высьветліла адвакат, з 18 жніўня Міхася Башыру ўтрымліваюць ў ...
20.08.2010 23:35 - Крыніца: www.svaboda.org
Дэлегацыя чэскіх сэнатараў, якая завяршыла візыт у Беларусь, зрабіла шэраг прапановаў афіцыйнаму Менску. Чэскія палітыкі лічаць: калі Менск іх прыме, то гэта паспрыяе "ўключэньню Беларусі ў шырокую сям'ю эўрапейскіх дэмакратычных краін". Чэскія сэнатары Т омаш Ірса, Іржы Нэдома і Карэл Шэбэк прадстаўляюць сталую камісію сэната па падтрымцы дэмакратыі ў сьвеце. Яны правялі сустрэчы з прадстаўнікамі афіцыйных уладаў, апазыцыі, праваабарончых арганізацый і мэдыяў. Падчас сустрэчы ...
20.08.2010 23:35 - Крыніца: www.svaboda.org
Франак Вячорка камэнтуе сваё выключэньне з шэрагаў Моладзі БНФ. Ці лічыце вы ваша выключэньне нелегітымным? Вячорка: Нават у савецкія часы на паседжаньні камсамолу выклікалі і заслухоўвалі вінаватых. Яны ж правялі сход употайкі, старшыню арганізацыі, адказнага сакратара, якога зьнялі з пасады, нават не паінфармавалі. Схаваліся за абстрактнай фармулёўкай: ""ганьбяць гонар і годнасьць сябра Моладзі БНФ?". Алесь Каліта, які стаў інціыятарам выключэньня, увогуле ня можа ...
20.08.2010 23:35 - Крыніца: www.svaboda.org
Пра гэта заявіў намесьнік старшыні камітэту замежных справаў, абароны і бясьпекі сэнату Чэскай Рсэпублікі Томаш Ірса 20 жніўня ў Менску на сустрэчы з кіраўніком камісіі міжнародных справаў і нацыянальнай бясьпекі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Нінай Мазай. У адказ на словы Мазай аб тым, што беларускія парлямэнтары гатовыя зрабіць унёсак у працэс актывізацыі двухбаковых адносін, Ірса адзначыў, што ў Радзе Эўропы актыўна абмяркоўваецца пытаньне ўступленьня Беларусі ў ...
20.08.2010 23:35 - Крыніца: www.svaboda.org
Як падае БЕЛТА , урад Беларусі зацьвердзіў новыя квоты на вытворчасьць у 2010 годзе тытунёвых вырабаў у памеры 23,1 млрд. штук. Гэта на 500 млн. штук больш, чым прадугледжвалася папярэдняй квотай на бягучы год. Летась было выраблена 21,1 млрд. штук. Квоты на вытворчасьць у 2010 годзе тытунёвых вырабаў ўстаноўлены пастановай Савету Міністраў № 1533. Згодна з гэтым дакумэнтам ААТ "Гарадзенская тытунёвая фабрыка" Нёман " у 2010 годзе зможа выоабіць 16 млрд. цыгарэт і папярос (на ...
20.08.2010 23:35 - Крыніца: www.svaboda.org
Выключэньне з шэрагаў "Моладзі БНФ" Франака Вячоркі, Андруся Крэчкі і Аляксандра Анісімава камэнтуе сябра Рады Антось Каліноўскі, які старшыняваў на пасяджэньні Рады . Што канкрэтна азначае фармуліроўка "ганьбяць гонар і годнасьць сябра Моладзі БНФ?" Каліноўскі: Андрусь Крэчка зьвярнуўся да сяброў "Моладзі БНФ", у якім сьцьвярджаў, што зьезд арганізацыі, які заплянаваны на 11 верасьня, будзе нелегітымным. Абразіў у гэтым лісьце Уладзімера Лабковіча, нахабна ...
20.08.2010 23:35 - Крыніца: www.svaboda.org
Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч узяў пад асабісты кантроль справу аб вышуку галоўнага рэдактара Харкаўскай газэты "Новы стыль" Васіля Кліменцьева. Як паведамілі “ Интерфаксу ” ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, у пятніцу В.Януковіч яшчэ раз выклікаў генэральнага пракурора Ўкраіны Аляксандра Мядзьведьку і міністра ўнутраных спраў Анатоля Магілёва для даклада аб ходзе вышуку журналіста. "Праваахоўныя органы Харкаўскай вобласьці і ўсёй Украіны павінны зрабіць усё магчымае і ...
20.08.2010 23:35 - Крыніца: www.svaboda.org
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які прыбыў зь неафіцыйным візітам у Армэнію 2 дні таму ў суправаджэньні свайго старэйшага сына, правёў апошнія два дні ў кампаніі былога прэзыдэнта Армэніі Робэрта Качар'яна, паведамляе армянская газэта «Жаманак». «Ня выключана, што пры дапамозе Качар'яна Лукашэнка спрабуе сустрэцца з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым», - піша «Жаманак». - «Гэта ня першы выпадак, калі Лукашэнка зь неафіцыйным візытам ...
20.08.2010 23:35 - Крыніца: www.svaboda.org
Член праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Валеры Грышкавец абвінаваціў паэта Ўладзіміра Някляева. На думку Грышкаўца, кампанію “Гавары праўду!” Някляеў стварыў, каб вылучыцца ў нобэлеўскія ляўрэаты. І займаецца палітыкай не дзеля таго, каб гаварыць праўду, а каб атрымаць самую славутую ў сьвеце прэмію. У інтэрвію “ Эўрарадыё ”, Някляеў сказаў, што лічыць гэтыя закіды Грышкаўца звычайнай спробай дыскрэдытацыі яго грамадзкай дзейнасьці. Някляеў: “Гэта зусім недурная спроба дыскрэдытацыі. ...
20.08.2010 23:35 - Крыніца: www.svaboda.org
Тэрмін утрыманьня пад вартай камандзіра муніцыпальнай коннай паліцыі пры Віленскім галоўным камісарыяце Лайманаса Банкаўскаса працягнуты да 10 сутак. Пра гэта паведаміў кіраўнік Цэнтра інфармацыі і грамадзкіх сувязяў Камітэту дзяржбясьпекі Беларусі Аляксандр Антановіч. Нагадаем, Банкаўскас быў затрыманы 16 жніўня ў Ашмянах (Гарадзенская вобласьць). У яго знайшлі 45,5 граму амфэтаміну. Банкаўскас падазраецца ў парушэньні артыкулу 228 Крымінальнага кодэксу Беларусі (кантрабанда) і артыкулу 108 ...
20.08.2010 23:35 - Крыніца: www.svaboda.org
У Бярозе мясцовыя ўлады зьнішчылі шасьцікутную бэтонную вежу былога польскага канцэнтрацыйнага лягера. Руйнаваньне помніка адбылося намаганьнямі мясцовай жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, загад паступіў з райвыканкаму, і за некалькі дзён вежу разбурылі. Зь якой мэтай праводзіліся гэтыя працы — мясцовая адміністрацыя не камэнтуе. Да гэтага ў раёне былі зруйнаваныя Петрапаўлаўская царква, жылая забудова манастыра картузіянцаў, зьнішчаны стары парк. Што да вежы, то будынак адносна добра ...
20.08.2010 23:35 - Крыніца: www.svaboda.org
Увечары 19 жніўня адбылося пасяджэньне Рады Моладзі БНФ, на якім прысутнічалі 8 сябраў Рады. Далей цытуем пратакол паседжаньня: Пункт парадку дня № 2. Аб выключэньні сп. Ф.Вячоркі, А. Крэчкі, А. Анісімава зь ліку сяброў Моладзі БНФ. Выступіў: сябра Рэвізійнай камісіі Моладзі БНФ Алесь Каліта, які азнаёміў сябраў Рады Моладзі БНФ, з рашэньнем Рэвізійнай камісіі Моладзі БНФ № 1 ад 18.08.2010 г., якое рэкамэндавала Радзе Моладзі БНФ выключыць зь ліку сяброў Моладзі БНФ Ф. Вячорку, А. ...
20.08.2010 01:35 - Крыніца: www.svaboda.org
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі. НАДВОР’Е: Хмарна, дождж, навальніца, тэмпэратура +16-18 С НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА: У Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ адбудзецца сустрэча старшыні сталай камісіі Савету Рэспублікі Ніны Мазай з парлямэнцкай дэлегацыяй Чэскай Рэспублікі. У прэсавым цэнтры газэты "Комсомольская правда" в Белоруссии" адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя “1 верасьня – дзень уступленьня ў сілу закону “Аб правілах беларускай ...
19.08.2010 22:42 - Крыніца: www.svaboda.org
Артыкул “Калі санкцыі дзейнічаюць” Дэймана Ўілсана і Дэвіда Крэмэра мы папрасілі пракамэнтаваць нямецкага палітоляга, кіраўніка праграмаў Расеі і СНД Нямецкай рады зьнешняй палітыкі Аляксанда Рара . Рар : Я ўважліва прачытаў артыкул Дэвіда Крэмэра і яго калегі. Ён цікавы, ён адлюстроўвае пункт гледжаньня, які мы ў Эўразьвязе вельмі добра ведаем. Гэта пункт гледжаньня кансэрватыўнага істэблішмэнту Амэрыкі. Амэрыканцы апошнія 10 гадоў імкнуліся проста прыбраць Лукашэнку са сцэны і таму ...
19.08.2010 22:41 - Крыніца: www.svaboda.org
Амэрыканскае выданьне The American Interest Online апублікавала артыкул двух былых амэрыканскіх дзяржаўных службоўцаў наконт палітыкі адносна Беларусі. Аўтары Дэйман Уілсан – віцэ-прэзыдэнт і дырэктар праграмы міжнароднай бясьпекі дасьледнага цэнтру "Атлянтычная рада", у мінулым дырэктар аддзелу краін Усходняй і Цэнтральнай Эўропы Рады нацыянальнай бясьпекі ЗША, Дэвід Крэмэр – старэйшы навуковы супрацоўнік у Нямецкім фондзе Маршала (ЗША, былы намесьнік памочніка ...
19.08.2010 21:35 - Крыніца: www.svaboda.org
Кампанія "Клайпедас нафта" рыхтуецца ў канцы жніўня адгрузіць пробную партыю вэнэсуэльскай нафты для Беларусі. Пра гэта паведаміў БелТА гендырэктар "Клайпедос нафта" Рокас Масюліс. Ён адзначыў, што прадпрыемства падпісала дамову аб пастаўках пробнай партыі вэнэсуэльскай нафты з кампаніяй "Трансхема", якая ў Літве займаецца прасоўваньнем прадукцыі прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у склад канцэрна "Белнафтахім", на рынкі Літвы і іншых эўрапейскіх ...
19.08.2010 21:35 - Крыніца: www.svaboda.org
У мэтах выяўленьня і спыненьня выплаты заробкаў "у капэртах" распараджэньнем старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю створана рабочая група. У яе склад увайшлі прадстаўнікі Камітэту дзяржкантролю, КДБ, Міністэрства ўнутраных спраў, Генпракуратуры, Міністэрства па падатках і зборах, Міністэрства эканомікі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Нацыянальнага статыстычнага камітэта, перадае БелаПАН . Як паведамляе прэс-служба Камітэту дзяржкантролю, асноўная задача працоўнай ...
19.08.2010 21:35 - Крыніца: www.svaboda.org
23 жніўня прэзыдэнцкая адміністрацыя пачынае трэці этап маштабнага маніторынгу працы мясцовай улады з насельніцтвам. Яго правядуць упаўнаважаныя прадстаўнікі кіраўніка дзяржавы ў абласьцях і Менску. Цягам тыдня яны наладзяць у рэгіёнах асабісты прыём грамадзян на буйных прамысловых прадпрыемствах, перадае прэзыдэнцкая прэс-служба. У гэты ж пэрыяд без папярэдняга запісу правядуць асабісты прыём намесьнікі кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта. Жыхары Чашніцкага, Іўеўскага, Узьдзенскага ...
19.08.2010 21:35 - Крыніца: www.svaboda.org
Кандыдат у прэзыдэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заявіў, што Беларусь павінна выйсьці з Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы. Па словах палітыка, далейшы ўдзел Беларусі ў АДКБ пагражае ўцягваньнем краіны ў лякальныя войны і вайсковыя канфлікты ў Цэнтральнай Азіі. “Далучанасьць Беларусі да АДКБ нявыгадная краіне і можа служыць адно толькі інтарэсам кіруючага рэжыму. Удзел у АДКБ перашкаджае пабудове дэмакратыі ў нашай краіне праз беспрэцыдэнтны вайскова-палітычны ўплыў Расеі,” – ...
19.08.2010 20:00 - Крыніца: www.svaboda.org
У Круглянскім раёне, што на Магілёўшчыне, невядомыя зламысьнікі зьнішчылі чатыры саламяныя стоды. Іх вырабілі да сканчэньня жніва майстры мясцовага клюбу народных рамёстваў. Паводле крывіцкай традыцыі мясцовыя сяляне саламянымі выявамі, якія называліся Бабамі ўраджаю, віталі свайго бога Жыценя. Саламяных Баб усталявалі на памежжы Кругляншчыны са Шклоўскім, Бялыніцкім, Магілёўскім і Талачынскім раёнамі. Прастаялі яны нядоўга. Па-майстэрску зробленыя стоды з саломы спалілі. Круглянская ...
19.08.2010 20:00 - Крыніца: www.svaboda.org
Апытаньне “Свабоды”: “Ці памятаеце, як успрынялі навіну пра путч і ГКЧП?”. Адказвалі мінакі на вуліцах Магілёва.
19.08.2010 20:00 - Крыніца: www.svaboda.org
Беларусь мае ўсе тэхнічныя магчымасьці для арганізацыі транспартаваньня вэнэсуэльскай нафты з партоў Балтыі на прадпрыемства "Нафтан" па магістральным трубаправодзе "Дружба". Пра гэта са спасылкай на крыніцу ў профільнай дзяржарганізацыі паведамляе "Інтэрфакс". "Тэхнічна беларуская частка трубы — гэта паўночная галіна магістральнага трубаправода "Дружба" — гатовая да пачатку транспартыроўкі нафты з партоў Балтыі ў Беларусь у любы момант. ...
|